Перайсці да асноўнага зместу

Secondary Archive — архіў мастачак да 35 гадоў з Цэнтральна-Усходняй Еўропы

15 лістапада 2026
Варшава, Беларусь, Польшча, Украіна, Малдова, Албанія, Боснія і Герцагавіна, Чэхія, Венгрыя, Косава, Чарнагорыя, Рэспубліка Македонія, Сербія, Славакія
Анлайн
500 EUR

Secondary Archive — анлайн-архіў, прысвечаны працы, поглядам і галасам мастачак Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праект вядзе Katarzyna Kozyra Foundation разам з партнёрскімі арганізацыямі ў кожнай краіне; беларускі партнёр праекта — Ambasada Kultury.

Для каго:

  • Мастачкі, якія ідэнтыфікуюць сябе як жанчыны, ва ўзросце да 35 гадоў;
  • Тыя, хто працуе ў любой дысцыпліне візуальных мастацтваў;
  • Грамадзянкі або рэзідэнткі адной з трынаццаці краін: Албанія, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Чэхія, Венгрыя, Косава, Малдова, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Польшча, Сербія, Славакія, Украіна;
  • Этап кар'еры не абмежаваны.

Што прапануецца:

  • Уваходжанне ў Secondary Archive — публічны анлайн-архіў мастачак рэгіёну;
  • Праца з куратарамі(-камі) праекта над уласным artist statement: яны дапамагаюць сфармуляваць і паказаць вашу практыку. Artist statement робіцца ў двух фарматах — тэкставым і відэа;
  • Artist statements публікуюцца на сайце Secondary Archive і становяцца часткай архіва;
  • Відэазаявы пакажуць на групавой выставе ў Варшаве 8 сакавіка 2027 года.

Прадугледжана чатыры гранты па 500 EUR:

  • Адзін — мастачцы з Беларусі;
  • Адзін — мастачцы з Малдовы;
  • Адзін — мастачцы з Украіны;
  • Адзін дадатковы — мастачцы з краін Вышэградскай чацвёркі і папярэдніх балканскіх краін-партнёраў.

Гранты названыя падтрымкай развіцця мастацкай практыкі.

Для заяўкі патрэбныя:

Усе дакументы падаюцца на дзвюх мовах — па-англійску і на сваёй роднай мове:

  • Кароткая біяграфія — да 550 знакаў;
  • Кароткі матывацыйны ліст — не больш за 2 000 знакаў у кожнай мове. У ім трэба прадставіць сваю практыку і паясніць, чаму вы хочаце ў Secondary Archive. Калі вас абяруць, менавіта з гэтага ліста разам з куратарамі(-камі) вырасце фінальны artist statement;
  • Партфоліа — да 10 працаў. Відэапрацы вітаюцца: дайце спасылкі і паролі, дзе яны патрэбныя;
  • CV — па жаданні, не абавязковае.

Пытанні, якія дапамогуць напісаць матывацыйны ліст:

  • Як вы бачыце сябе на сцэне сучаснага мастацтва ў сваёй краіне і ў свеце;
  • Якія асабістыя, палітычныя, сацыяльныя ці экалагічныя тэмы ёсць у вашай практыцы;
  • Які досвед і якія сюжэты сфармавалі вашу практыку і даследаванне — напрыклад, ідэнтычнасць, прыналежнасць, выхаванне, асабісты досвед.

Як падавацца:
Лістом на hello@secondaryarchive.org. Тэма ліста мусіць быць такая: Secondary Archive Open Call – [назва вашай краіны]