Перайсці да асноўнага зместу

Serf 2027 — выставы да двух тыдняў у праектнай прасторы ў Лідсе

15 лістапада 2026
Leeds, Вялікабрытанія
Бясплатна

Serf — самаарганізаваная мастакамі(-чкамі) супольнасць і праектная прастора ў Лідсе (Вялікабрытанія), дзе працуе больш за 25 мастакоў(-чак).

Для каго:

Мастакі(-чкі) і куратары(-кі) з выставачнымі праектамі. Serf асабліва падтрымлівае мастакоў(-чак) на раннім этапе кар'еры.

Фармат:

  • Выстава ў праектнай прасторы Serf у Лідсе, Вялікабрытанія, у 2027 годзе;
  • Да двух тыдняў, уключна з мантажом і дэмантажом;
  • Адкрыццё — у пятніцу ўвечары.