Перайсці да асноўнага зместу

SheLeads — афлайн-курс для беларусак у Варшаве (другі паток)

ААрганізацыя еўрапейскай экспертызы і камунікацый
27 кастрычніка 2026
31 кастрычніка — 28 лістапада 2026
Warsaw, Польшча
Бясплатна

SheLeads — серыя афлайн-сустрэч пра жаночае лідарства. Удзельніцы вучацца адна ў адной, а арганізатаркі суправаджаюць працэс: дзеляцца ведамі, дапамагаюць і накіроўваюць. Кожная пачынае з уласнай ідэі і шукае саюзніц, а за час курсу група выбудоўвае агульную ідэю і ў фінале разам яе ажыццяўляе. Гэта можа быць экскурсія, лекцыя, фестываль, творчая сустрэча, нетворкінг ці нешта іншае.

Для каго: беларускі, якія жывуць у Варшаве і хочуць больш праяўляцца, дзяліцца досведам і рэалізоўваць свае ідэі.

Курс адкрыты для актыўных жанчын любога ўзросту і з розным досведам. Гатовая ідэя, досвед арганізацыі падзей ці адчуванне сябе лідаркай не патрэбныя — дастаткова цікаўнасці, жадання ўключацца ў працэс і падтрымліваць адна адну.

У першую чаргу запрашаюць тых, хто жыве ў Варшаве. З іншых гарадоў удзельнічаць можна, калі дабірацца самастойна.

Фармат:

  • Тры варкшопы па суботах: 31 кастрычніка, 14 лістапада і 28 лістапада 2026 года, з 11:00 да 17:00;
  • Мовы ўдзелу: беларуская і руская.

Што прапануецца:

  • Тры практычныя варкшопы: «Што ў мяне ўжо ёсць і што я хачу зрабіць», «Людзі, сувязі, рэсурсы» і «Плануем праект разам»;
  • Некалькі нефармальных сустрэч, каб пазнаёміцца з лідаркамі розных суполак і наведаць цікавыя прасторы Варшавы;
  • Фінальная супольная падзея, якую арганізуюць самі ўдзельніцы;
  • Вегетарыянскае харчаванне на сустрэчах (у форме можна пазначыць алергіі і іншыя патрэбы).

Што чакаецца ад удзельніц:

  • Пажаданы ўдзел ва ўсіх трох варкшопах: пры адборы перавагу аддаюць тым, хто зможа прыйсці на кожны, бо праграма разлічаная на пастаянную групу;
  • Праца над агульнай ідэяй разам з групай;
  • Падрыхтоўка і правядзенне фінальнай падзеі.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Імя і прозвішча або псеўданім;
  • Асноўны кантакт (Telegram або email) і, па жаданні, дадатковы;
  • Горад пражывання і ўзроставы дыяпазон (на адбор не ўплывае);
  • Кароткі расповед пра свой прафесійны або валанцёрскі досвед і інтарэсы;
  • Матывацыя: чаму хочаце ўдзельнічаць і чаго чакаеце ад курсу;
  • Ідэя падзеі, калі ёсць (неабавязкова);
  • Даты варкшопаў, на якія зможаце прыйсці;
  • Спасылка на профіль у сацсетках — неабавязкова, але пажадана.

Кантакт: team@oeek.pl

Арганізатаркі: Арганізацыя еўрапейскай экспертызы і камунікацый (OEEK) і ISKRA.