Перайсці да асноўнага зместу

Школа па міжнародным гуманітарным праве

15 лістапада 2026, 23:59 (BY)
19 — 22 лістапада 2026
Vilnius, Літва
Бясплатна

Школа па міжнародным гуманітарным праве — чатырохдзённая адукацыйная праграма праваабарончай арганізацыі «Прававая ініцыятыва». Удзельнікі(-цы) разбяруцца, як працуе права падчас узброеных канфліктаў, як абараняюць ахвяр вайны і што адбываецца, калі правілы парушаюцца, а таксама абмяркуюць рэальныя кейсы.

Для каго:

Студэнты(-кі), актывісты(-кі), праваабаронцы(-кі) і ўсе, каго цікавіць міжнароднае гуманітарнае права і правы чалавека.

Што прапануецца:

  • Заняткі пра базавыя прынцыпы міжнароднага гуманітарнага права і класіфікацыю ўзброеных канфліктаў;
  • Заняткі пра абарону ахвяр вайны падчас узброеных канфліктаў;
  • Заняткі пра механізмы, якія дапамагаюць выконваць міжнароднае гуманітарнае права, і іншыя тэмы;
  • Абмеркаванне рэальных кейсаў;
  • Пражыванне — для ўдзельнікаў(-ц) з іншых гарадоў;
  • Харчаванне — для ўсіх удзельнікаў(-ц).

Для заяўкі патрэбныя:

  • Імя і прозвішча;
  • Кантакт у Telegram (праверце налады прыватнасці, каб арганізатары(-кі) маглі з вамі звязацца) і e-mail;
  • Кароткае апісанне вашай прафесійнай дзейнасці і таго, ці звязаная яна з правамі чалавека;
  • Адказ, чаму вы хочаце ўдзельнічаць у школе;
  • Імя, пасада і кантакты чалавека, які можа вас рэкамендаваць або пацвердзіць вашу асобу;
  • Краіна і горад пастаяннага пражывання;
  • Адказ, ці можаце вы прыехаць у Вільнюс (віза, від на жыхарства);
  • Звесткі пра асаблівасці харчавання;
  • Адказ, ці праходзілі вы раней адукацыйныя праграмы «Прававой ініцыятывы»;
  • Згода на апрацоўку персанальных даных.

Кантакт: contact@legin.info

Школа па міжнародным гуманітарным праве — sekktor.online