SI Academy: Eastern Europe 2026 — тры праграмы, набор на якія адкрыецца пазней
Праграмы SI Academy разлічаныя на прафесіяналаў(-ак) з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. У кожнай праграмы спіс краін можа адрознівацца — напрыклад, праграма пра культурную палітыку прызначаная толькі для Украіны і Арменіі.
Агульныя патрабаванні SI Academy:
- Грамадзянства або рэзідэнцтва адной з шасці краін;
- Добрая вусная і пісьмовая англійская;
- Вышэйшая адукацыя — не менш за 3 гады навучання;
- Праца ў дзяржаўным сектары, НКА, бізнесе або культуры па тэме праграмы.
Для Беларусі агульнае правіла SI Academy — падавацца могуць толькі прадстаўнікі(-цы) грамадзянскай супольнасці.
Пра праграмы:
SI Academy: Eastern Europe — навучальныя праграмы Swedish Institute пра дэмакратычнае кіраванне і набліжэнне да ЕС для краін Усходняга партнёрства. Кожную праграму праводзяць шведскія ўніверсітэты або арганізацыі разам з партнёрамі з рэгіёна. Тры праграмы 2026 года адкрыюць набор пазней:
- Культурная палітыка — для Украіны і Арменіі;
- Кіраванне з удзелам грамадзян (participatory governance);
- Дэмакратычнае лідарства праз народную адукацыю.
Заяўкі падаюцца наўпрост арганізатарам канкрэтнай праграмы — спасылкі з'явяцца на старонцы SI Academy пасля адкрыцця набору. Можна падавацца на некалькі праграм, але прымуць толькі на адну.
Арганізатар:
Праграмы фінансуе Swedish Institute (Svenska institutet) у межах SI Baltic Sea and Eastern Partnership Programme.