SI Academy: STRIDE — бясплатная праграма пра лічбавую дэмакратыю
STRIDE (Strengthening Trust, Resilience, and Institutions of Digital Democracy in Europe) — частка SI Academy: Eastern Europe, навучальных праграм Swedish Institute пра дэмакратычнае кіраванне і набліжэнне да ЕС. Праводзяць Linköping University і University of Tartu. Праграма пра дэмакратычнае кіраванне, лічбавую трансфармацыю і лідарства на досведзе Швецыі і Эстоніі: этыка ШІ, сачэнне, давер да інстытуцый, лічбавая інклюзія, правы чалавека і вяршэнства права.
Для каго:
- Грамадзянства або рэзідэнцтва Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы ці Украіны;
- Узрост 25-40 гадоў у 2027 годзе (гады нараджэння 1987–2002);
- Праца ў дзяржаўным кіраванні, палітыцы, бізнесе або грамадзянскай супольнасці і прафесійная сувязь з тэмамі курса — дэмакратыяй, кіраваннем, лічбавай трансфармацыяй;
- Добрае веданне англійскай — гэта мова курса;
- Вышэйшая адукацыя — не менш за 3 гады навучання.
З Азербайджана, Беларусі і Грузіі прымаюць толькі кандыдатаў(-ак) з грамадзянскай супольнасці. Былыя ўдзельнікі(-цы) SAYP і стыпендыяты(-ткі) Swedish Institute могуць падавацца, але разглядаюцца толькі на рэзервовыя месцы.
Фармат:
- Анлайн-этап у Teams: 14 студзеня – 27 траўня 2027 года, самастойная праца і штотыднёвыя двухгадзінныя сустрэчы;
- Афлайн-частка ў Эстоніі і Швецыі: 5–13 чэрвеня 2027 года, лекцыі, варкшопы, візіты ў дзяржаўныя ўстановы і НКА.
Праграму трэба прайсці цалкам. Удзел у асобных модулях не прадугледжаны.
Прапануецца:
Удзел бясплатны. Праграма цалкам пакрывае:
- Дарогу;
- Пражыванне;
- Харчаванне.
Пасля праграмы ўдзельнікі(-цы) застаюцца ў alumni-сетцы і могуць далучацца да сумесных праектаў.
Для падачы патрэбныя:
- Анлайн-форма заяўкі;
- Матывацыйны ліст (па шаблоне);
- Рэкамендацыйны ліст (па шаблоне);
- Сертыфікат англійскай — замест яго падыдзе дыплом ВНУ з навучаннем на англійскай;
- CV у фармаце Europass.
Файлы трэба назваць па ўзоры «STRIDE_Імя_Прозвішча». Можна падавацца на некалькі праграм SI Academy, але прымуць толькі на адну.
Як падавацца:
У два крокі: запоўніць анлайн-форму і загрузіць дакументы праз спасылку на старонцы праграмы (там жа шаблоны).
Кантакт: stride@iei.liu.se
Арганізатар:
Праграму фінансуе Swedish Institute (Svenska institutet) у межах SI Baltic Sea and Eastern Partnership Programme. Праводзяць Linköping University і University of Tartu.