Перайсці да асноўнага зместу

Silver Eye Fellowship 27 — фотаконкурс з прэміяй 1000 USD і выставай у Пітсбургу

19 лістапада 2026, 12:00 UTC−5
Pittsburgh, Злучаныя Штаты Амерыкі
40 USD
1 000 USD

Fellowship — штогадовая праграма Silver Eye Center for Photography для аўтараў(-рак), якія шукаюць новыя падыходы ў сучаснай фатаграфіі. Працы адбіраюць калегі і калежанкі з фотасупольнасці. Сёлета ў журы — мастак і выкладчык Harlan Bozeman і гістарыня мастацтва, куратарка Paula Kupfer. Журы глядзіць на арыгінальнасць і сілу партфоліа; асабліва чакаюць прац з выразнай канцэптуальнай задумай і ўласным поглядам.

Для каго:

Фатографы(-кі) ад 18 гадоў з любой краіны — і аматары(-аркі), і прафесіяналы(-кі). Праграма асабліва разлічаная на тых, чыя праца яшчэ не атрымала значнага прызнання ці падтрымкі.

Падавацца не могуць:

  • Аўтары(-кі), якія мелі персанальную або групавую (да васьмі ўдзельнікаў(-ц)) выставу ў Silver Eye з 1 студзеня 2022 па 31 снежня 2026 года;
  • Супрацоўнікі(-цы) Silver Eye і іх сваякі, члены праўлення, цяперашнія інтэрны(-кі) і стыпендыяты(-кі), падрадчыкі(-цы) арганізацыі.

Калі вы выстаўляліся ў Silver Eye да 2022 года, новая заяўка мусіць заўважна адрознівацца ад таго, што вы ўжо паказвалі або падавалі.

Keystone Award і ганаровыя згадкі ў гэтай катэгорыі — толькі для жыхароў(-рак) Пенсільваніі або для здымкаў, зробленых у Пенсільваніі.

Што прапануецца:

  • International Fellowship Award — 1000 USD (≈ 860 EUR) для аўтара(-кі) з любой краіны;
  • Keystone Award — 1000 USD (≈ 860 EUR) для аўтара(-кі), які(-ая) жыве або здымае ў Пенсільваніі;
  • Ганаровыя згадкі — па 500 USD (≈ 430 EUR). Паводле правілаў, на выставу трапяць чатыры такія аўтары(-кі);
  • Удзел у выставе Fellowship 27 у Silver Eye у траўні 2027 года — для ўсіх шасці абраных;
  • Куратарская падтрымка;
  • Абмежаваная дапамога з друкам, афармленнем і мантажом прац ад Lab @ Silver Eye;
  • Страхоўка прац, пакуль яны знаходзяцца ў галерэі;
  • Зваротная дастаўка прац — у большасці выпадкаў Silver Eye аплачвае яе праз FedEx Ground.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Падрыхтаваць выставачныя адбіткі — прафесійна надрукаваныя, у паспарту (калі трэба), у раме або змантаваныя на аснову;
  • Узгадніць канчатковы спіс прац з кіраўніцтвам Silver Eye — галерэя можа замяніць частку пададзеных здымкаў іншымі з той жа серыі;
  • Падпісаць дамову з Silver Eye пра страхоўку, тэрміны дастаўкі і мантажу;
  • Дазволіць Silver Eye без ганарару выкарыстоўваць ваша імя, выяву і здымкі ў публічнасці праграмы — аўтарскае права застаецца за вамі.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Да 20 здымкаў — файлы па ўзоры 01-yourlastname.jpg, да 1500 px па даўжэйшым баку;
  • Творчая заява — да адной старонкі ў PDF;
  • Біяграфія і/або CV — да адной старонкі ў PDF;
  • Спіс прац на адну старонку — імя, кантакты, назва праекта (калі ёсць), а па кожным здымку нумар файла, назва (або Untitled) і год;
  • Рэгістрацыйны ўнёсак — 40 USD (≈ 34 EUR) за заяўку з не больш чым 20 здымкамі.

Дэдлайн: 19 лістапада 2026 года, 12:00 EST.

Вынікі будуць да студзеня 2027 года: абраным патэлефануюць, астатнім напішуць на пошту. Выстава — у траўні 2027 года.

Узор спісу прац — у PDF ад арганізатараў.

Поўныя правілы і FAQ: https://silvereye.org/about/fellowship-guidelines-and-faq

Кантакт: Leo Hsu, выканаўчы дырэктар Silver Eye — leo@silvereye.org

Арганізатар: Silver Eye Center for Photography — некамерцыйны цэнтр сучаснай фатаграфіі ў Пітсбургу (ЗША).

Важна:

  • Унёсак не вяртаюць. Ёсць невялікая колькасць поўных і частковых вызваленняў ад унёску для тых, каму складана заплаціць, — пра гэта трэба напісаць Leo Hsu да падачы;
  • Калі працы прададуць у межах выставы, Silver Eye пакідае сабе 40% камісіі.
Silver Eye Fellowship 27 — фотаконкурс з прэміяй 1000 USD і выставай у Пітсбургу — sekktor.online