SÍM Residency у Рэйк'явіку — двухмесячная рэзідэнцыя для аўтараў(-ак) з нардычных і балтыйскіх краін
SÍM Residency — праграма ісландскай асацыяцыі візуальных мастакоў(-чак), якая гэтым разам фінансуецца Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture. Адбяруць чатырох аўтараў(-ак). Удзельнікі(-цы) развіваюць індывідуальныя праекты, ходзяць на studio visits і дыскусіі. Публічныя адкрытыя студыі і artist talks будуюць размову з мясцовай публікай пра экалагічныя і сацыяльныя выклікі.
Для каго:
Міждысцыплінарныя аўтары(-кі) з розных сфер — візуальныя мастацтвы, перформанс, гук, лічбавыя медыя і даследаванне, — якім цікавыя мастацкае даследаванне і вытворчасць на тэмы ўстойлівасці, экалогіі, сацыяльнай роўнасці і нардычных культурных наратываў.
Краіны, якія маюць права ўдзельнічаць:
- Нардычныя: Данія, Фінляндыя, Фарэрскія астравы, Грэнландыя, Нарвегія, Швецыя і Аландскія астравы;
- Балтыйскія: Эстонія, Латвія, Літва;
- Аўтары(-кі), якія жывуць у Ісландыі, падацца не могуць.
Іншыя ўмовы адбору:
- Адукацыя: патрэбны бакалаўр у візуальных мастацтвах або блізкай сферы — гісторыя мастацтва, curatorial studies, танец і падобнае. Раўнацэнны прафесійны досвед таксама разглядаецца, але тады да заяўкі трэба дадаць рэкамендацыйны ліст ад куратара(-кі), музея або галерэі;
- Поўная прысутнасць: трэба быць на рэзідэнцыі ўвесь тэрмін, з 3 студзеня па 28 лютага 2027 года.
Што прапануецца:
- Стыпендыя 2 000 EUR за ўвесь перыяд;
- Кампенсацыя дарогі 600 EUR;
- Выдаткі на матэрыялы 500 EUR;
- Пражыванне — прыватны пакой;
- Прыватная студыя;
- Уступная і арыентацыйная сустрэча, суправаджэнне ад каманды рэзідэнцыі;
- Прэзентацыя аўтара(-кі) на сайце і ў сацсетках SÍM Residency;
- Магчымасці публічных паказаў і artist talks.
Абсталяванне і матэрыялы аўтары(-кі) фінансуюць самі. Рэзідэнцыя дае базавыя інструменты, частку IT-абсталявання і матэрыялы для перапрацоўкі, якімі можна карыстацца свабодна. SÍM таксама можа дапамагчы выйсці на знешнія прафесійныя майстэрні — скульптурныя студыі, Fab Lab, керамічныя майстэрні, танцавальныя залы, гукавыя студыі, — але за іх можа спатрэбіцца дадатковая плата.
Арганізатары раяць шукаць дадатковае фінансаванне ў мастацкіх радах або інстытуцыях сваёй краіны.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Быць на рэзідэнцыі ўвесь тэрмін і наведваць усе сустрэчы і падзеі;
- Актыўна ўдзельнічаць у фінальнай выставе;
- Задакументаваць праект і апублікаваць яго на сайце SÍM Residency у межах SÍM Projects па заканчэнні.
Для заяўкі патрэбныя:
- Праектная прапанова на 400 словаў: індывідуальны мастацкі або даследчы праект на тэму праграмы. Трэба выразна сфармуляваць свае інтарэсы, паясніць, чаму рэзідэнцыя важная для вас цяпер, і паказаць адкрытасць да супрацы. Асобна трэба апісаць экалагічна адказныя метады і выбар матэрыялаў;
- Рэкамендацыйны ліст — калі ў вас няма бакалаўра ў мастацкай сферы.
Дэдлайн: 1 кастрычніка 2026 года.