Singapore Art Museum — рэзідэнцыі 2027–2028
візуальныя мастацтвыдаследаваннікультурніцкая адукацыякультменеджментлічбавыя медыямузыкатэатррамёствыкіноэкалогія
SAM Residencies — праграма Singapore Art Museum з трыма напрамкамі: Artist Residency, Community & Education Residency і Curatorial & Research Residency.
Для каго:
- Мастакі(-чкі), куратары(-кі), выкладчыкі(-цы), даследчыкі(-цы) і творчыя практыкі(-ні) з усяго свету;
- Асобныя людзі, дуэты і калектывы;
- Любыя медыі і дысцыпліны.
Чацвёрты цыкл пабудаваны вакол трох тэм:
- Listening/Attuning — практыкі, якія крытычна адказваюць на сучасныя выклікі;
- Making/Material Cultures — увага да матэрыялу і самога працэсу вырабу;
- Beyond Human/Interdependence — сувязі паміж людзьмі, тэхналогіямі, экалогіямі і іншымі формамі жыцця.
Заяўнікі(-цы) самі вырашаюць, як звязаць гэтыя тэмы са сваёй практыкай.
Фармат:
- Цыкл ідзе з чэрвеня 2027 па снежань 2028 года;
- Міжнародныя заяўнікі(-цы) могуць падавацца на рэзідэнцыю ад аднаго да трох месяцаў;
- Тыя, хто базуецца ў Сінгапуры, — да шасці месяцаў.
Што прапануецца:
Усім рэзідэнтам(-кам):
- Агульная майстэрня або каворкінг;
- Падтрымка музея і каманды рэзідэнцый — рэсурсы і экспертыза ўстановы, наладжванне кантактаў, магчымасці для публічнай працы.
Міжнародным рэзідэнтам(-кам) дадаткова:
- Стыпендыя 1500 SGD (≈ 1020 EUR) на месяц;
- Пералёт эканом-класам;
- Жыллё;
- Дапамога з візавымі фармальнасцямі.
Рэзідэнты(-кі) з Сінгапура атрымліваюць стыпендыю 1500 SGD на месяц і мясцовую надбаўку 250 SGD (≈ 170 EUR) на месяц.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Самастойнае даследаванне цягам рэзідэнцыі;
- Гатоўнасць працаваць з супольнасцямі і публікай у Сінгапуры;
- Абмен прамежкавымі вынікамі праз адкрытыя майстэрні, паказы, варкшопы, размовы і іншыя эксперыментальныя публічныя фарматы — гэта заахвочваецца, а не абавязковае.
Для заяўкі патрэбныя:
- CV;
- Партфоліа;
- Statement of interest — апісанне зацікаўленасці на 500–1000 слоў;
- Рэкамендацыйны ліст — яго дасылае праз партал той ці тая, хто вас рэкамендуе.
Дэдлайн: 30 верасня 2026 года, 23:59 па сінгапурскім часе (GMT+8) — гэта 17:59 CEST таго ж дня.