Перайсці да асноўнага зместу

SKOG Open Call — выставачныя магчымасці ў Осла Slug skog-open-call-exhibitions-oslo-2027

16 жніўня 2026
Oslo, Нарвегія
Анлайн
Бясплатна

SKOG прымае заяўкі на выставы ў 2027 годзе. Падавацца могуць мастакі(-чкі) з усяго свету, на розных этапах кар’еры і з рознымі медыумамі. Магчымыя як персанальныя, так і групавыя выставы.

Для каго:
Мастакі(-чкі) з любой краіны і на любым этапе кар’еры.

Прымаюцца прапановы ад аўтараў(-ак), якія працуюць з рознымі медыумамі, матэрыяламі і тэхнікамі.

Можна падаваць:

  • Персанальную выставу;
  • Групавую выставу;
  • Праект у розных мастацкіх фарматах.

Падача бясплатная.

Пра прастору:
SKOG — міждысцыплінарная выставачная прастора ў Осла, якая працуе з сучасным мастацтвам, фатаграфіяй і калекцыйнымі аб’ектамі.

Прастора падтрымлівае emerging artists і праекты, якія пашыраюць межы мастацкага выказвання і ставяць пад пытанне традыцыйныя межы паміж творчымі сферамі.

Важна:
Многія выставы ў SKOG развіваюцца ў супрацоўніцтве з куратарскай камандай. Таму адабраных мастакоў(-чак) могуць запрасіць не толькі да персанальнай выставы, але і да ўдзелу ў куратарскай групавой выставе.

Арганізатары заахвочваюць быць адкрытымі да дыялогу, супрацы і далейшага развіцця выставы разам з камандай SKOG.

Для падачы патрэбны:

  • Партфоліа з нядаўнімі працамі — PDF або спасылка;
  • CV з адукацыяй, выставамі і рэлевантным досведам;
  • Кароткае апісанне працы або выставы, якую вы прапануеце;
  • Інфармацыя пра матэрыялы і тэхнікі;
  • Памеры прапанаваных прац.

Вынікі:
Усе заяўнікі(-цы) атрымаюць адказ па email пасля завяршэння адбору.

Калі і дзе:
Адабраныя выставы пройдуць у 2027 годзе ў SKOG, Осла, Нарвегія.

Падача:
Праз анлайн-форму SKOG.

https://skogart.org/blog/5haqp3iqd3tkygl6iponogv3fyl8bx

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfNBtp7ui2ZAn1_jFFGqCVSgGKBZoEg8TTgpZoLRJTQg3pefQ/viewform