Перайсці да асноўнага зместу

Skyline Residency — панарамная студыя над дахамі Венецыі (Venezia Contemporanea)

Бесперапынны набор
Італія
1 900 EUR

Skyline Residency — рэзідэнцыя Venezia Contemporanea, размешчаная ў нядаўна адрамантаванай трохпакаёвай кватэры на вяршыні аднаго з самых высокіх 500-гадовых будынкаў Венецыі, з панарамным відам на дахі і каналы. Кватэра на 7-м паверсе даступная толькі па лесвіцы, таму не падыходзіць людзям з абмежаванай рухомасцю.

Фармат: ад 2 да 6 тыдняў.

Умовы: звычайна Venezia Contemporanea пакрывае 50% ад 1900 EUR за тыдзень; доля мастака(-чкі) за жыллё і выставачную прастору — 950 EUR за тыдзень.

Прапануецца:

  • Прыватная студыя-кватэра, адкрытая для ўсіх дысцыплін;
  • Асобныя мастацкія матэрыялы і дапамога даступныя, а таксама мастацкія крамы за 2–3 хвіліны хады.
  • У кошт уваходзяць камунальныя паслугі (электрычнасць, газ, хуткі інтэрнэт, вада, кандыцыянер), а таксама пасцельная бялізна і ручнікі.
  • У галерэі паверхам ніжэй ёсць асобны пакой для выставы і продажу работ калекцыянерам і аматарам(-кам) мастацтва — без камісіі з продажу. Штодзённы дзяжурны(-ая) галерэі бярэ на сябе кантакты з наведвальнікамі.

Як падавацца: заяўкі прымаюцца пастаянна (rolling); трэба даслаць на skyline@veneziacontemporanea.com спасылку на партфоліа ці сайт і пажаданыя даты рэзідэнцыі. Адабраныя запрашаюцца на кароткую відэагутарку-знаёмства.

Важна: на 2026 год засталіся апошнія вольныя месцы, лепшыя даты на 2027 год — раім пытацца загадзя.

Арганізатар: Venezia Contemporanea, Венецыя, Італія.