smallforms — 400 EUR за сольны live-сэт у Вене для музыкаў і саўнд-артыстаў(-ак)
smallforms — венская серыя канцэртаў і музычны лэйбл для сучаснай і эксперыментальнай музыкі. Ужо 10 гадоў smallforms выходзіць за межы жанраў і дапамагае незалежным музыкам і саўнд-артыстам(-кам) знаходзіць кантакты і міжнародную аўдыторыю.
Для каго:
- Музыкі, саўнд-артысты(-кі) і перформеры(-кі), якія працуюць з гукам;
- Толькі сольныя праекты.
Для праграмы 2027 года шукаюць сольныя live-сэты. Асабліва чакаюць розных падыходаў да жывога выступу і сустрэчы з публікай, а таксама праектаў, якія пашыраюць спосабы працы з гукам і музыкай і смела даследуюць голас, шум і інструментальнае гучанне.
Фармат:
Жывы выступ у Вене ў межах штомесячнай праграмы smallforms, якая будзе праходзіць з сакавіка па снежань 2027 года.
Што прапануецца:
- Ганарар 400 EUR;
- Live-сэт працягласцю каля 30–60 хвілін;
- Па жаданні — дадатковая сесія запісу ў той жа дзень;
- Запіс выйдзе на лічбавых платформах на лэйбле smallforms.
У апісанні не пазначана, ці пакрываюцца дарога і пражыванне, а таксама ці ганарар пазначаны брута ці нета.
Для заяўкі патрэбныя:
- Спасылкі на аўдыё і відэа;
- Кароткі тэкст пра прапанову — максімум 600 знакаў;
- Кароткае CV;
- Калі, акрамя выступу, хочаце і сесію запісу — пазначце гэта ў заяўцы.
Як падавацца:
Даслаць матэрыялы на call@smallforms.org.
Арганізатар: smallforms (Вена). Куратарства: Alisa Beck і Gustavo Petek.