Snowball Art Award 2027 — 18 000 EUR і рэзідэнцыя на шкляной фабрыцы Kosta Boda ў Швецыі
Snowball Art Award — новая міжнародная прэмія для прафесійных мастакоў(-чак), якую ўручае шведскі фонд Ann Wolff Foundation Gotland разам са шкляной фабрыкай Kosta Boda. Прэмія названая ў гонар падсвечніка Snowball, які мастачка Ann Wolff стварыла для Kosta Boda ў 1973 годзе. Гэта першы выпуск: адзін лаўрэат ці лаўрэатка атрымае грант і пяцідзённую рэзідэнцыю ў цэху фабрыкі.
Для каго:
Прафесійныя мастакі(-чкі) з усяго свету, якія рэгулярна ўдзельнічаюць у прафесійных выставах. Прымаюцца заяўкі з любых дысцыплін, досвед працы са шклом не патрэбны. Прэмія найперш задуманая для падтрымкі мастачак з Паўночных краін і іншых краін свету.
Фармат:
Пяцідзённая рэзідэнцыя на шкляной фабрыцы Kosta Boda ў Косце (Швецыя) у 2027 годзе. Даты абраныя мастак ці мастачка ўзгадняюць з Kosta Boda. Цырымонія ўручэння пройдзе 26 лютага 2027 года ў Вісбю, у дзень 90-годдзя Ann Wolff.
Што прапануецца:
- Грант 200 000 SEK (≈ 18 000 EUR);
- Пяцідзённая рэзідэнцыя ў Kosta Boda: праца над праектам, эксперыменты з матэрыялам і сесіі ў цэху разам з майстрамі-шкляробамі фабрыкі;
- Аплачаныя дарога і пражыванне ў Косце;
- Аплачаная дарога на цырымонію ў Вісбю;
- Унікальная ўзнагарода, натхнёная падсвечнікам Snowball;
- Магчымасць паказаць працы, зробленыя падчас рэзідэнцыі, у Kosta Boda Art Gallery — пасля асобнай ацэнкі і дамовы.
Для заяўкі патрэбныя:
- Кароткі тэкст: чаму вы падаецеся і што хочаце даследаваць, развіць ці паспрабаваць у Kosta Boda — да 2 500 знакаў;
- CV — да 4 старонак A4;
- Партфоліа — да 5 прац, зробленых за апошнія 5 гадоў, у фармаце A4.
Як падавацца:
Усе матэрыялы падрыхтуйце на англійскай мове і дашліце адным PDF-файлам на snowballartaward@awfg.se. Тэма ліста: «Snowball Art Award 2027».
Таймлайн:
- Вынікі — не пазней за 15 студзеня 2027 года;
- Цырымонія ўручэння — 26 лютага 2027 года ў Вісбю.
Арганізатар:
Ann Wolff Foundation Gotland — некамерцыйны фонд у Вісбю, які ў 2017 годзе заснавалі мастачка Ann Wolff і Dirk Bimberg. Прэмію ладзіць фонд у партнёрстве са шкляной фабрыкай Kosta Boda.