SoAlive Music Conference — пітчынг трэка перад міжнароднымі music supervisors у Сафіі
SoAlive Music Conference збірае трэкі на асобную закрытую listening session — фармат, дзе вашу музыку слухаюць прафесіяналы(-кі), якія падбіраюць музыку для кіно, тэлебачання, рэкламы і гульняў (sync). Сярод экспертаў — Thomas Golubić (Breaking Bad, Better Call Saul), Everton Lewis Jr., Dan Koplowitz (Friendly Fire Licensing), Victor Mihailescu, Steph Grace-Summers, Francesco Menegat, Andra Vasile (Global Records), Mikkel Maltha, Michelle Stoddart, Sergio Pimentel (de Synchronicity Music) і іншыя.
Для каго:
- Музыкі, аўтары(-кі) песень, прадзюсары(-кі), лэйблы;
- Любыя жанры, мовы і краіны — абмежаванняў па тэрыторыі няма.
Што прапануецца:
- Ваш трэк гучыць у закрытай сесіі перад больш чым дзесяццю music supervisors і sync-прафесіянал(к)амі;
- Прамы прафесійны разбор трэка з пункту гледжання sync.
Калі і дзе: 16 кастрычніка 2026 года, Сафія, Балгарыя.
Для заяўкі патрэбныя:
- Адзін трэк — WAV або MP3 добрай якасці;
- Прыватная спасылка на праслухоўванне;
- Назва артыста(-кі) або праекта і краіна;
- Жанр;
- Пазначэнне, ці выкарыстоўваўся штучны інтэлект;
- Пазначэнне сэмплаў і чужога аўдыя;
- Пацвярджэнне правоў на трэк.
Дэдлайн: 25 верасня 2026 года.
Арганізатар: SoAlive Music Conference & Festival (Сафія, Балгарыя).