Перайсці да асноўнага зместу

Sonic Connections — гукавая рэзідэнцыя ў Італіі

19 ліпеня 2026, 23:59 CEST
1 — 31 сакавіка 2027
Villorba, Італія
1 000 EUR

Villa Filanda Antonini запрашае на рэзідэнцыю Sonic Connections у Вілорбе. Праграма прысвечаная гукавым даследаванням на скрыжаванні архітэктуры, ландшафту і калектыўнага слухання.

Для каго: мастакі(-чкі) гуку, перформеры(-кі), куратары(-кі), дызайнеры(-кі) і іншыя культурныя прафесіяналы(-кі), якія завяршылі навучанне і легальна жывуць у адной з краін-удзельніц Creative Europe або на адпаведных заморскіх тэрыторыях.

Падавацца не могуць людзі, якія цяпер жывуць у Італіі.

Пра рэзідэнцыю

Рэзідэнцыя пройдзе ў былой шаўковай фабрыцы Villa Filanda Antonini. Яе прамысловы склад прапануе асаблівае акустычнае асяроддзе для працы з гукам, перформансам, запісамі і site-specific практыкамі.

Удзельнікі(-цы) будуць працаваць з палявымі запісамі, студыйнымі сесіямі і даследаваннем мясцовага кантэксту, а таксама змогуць супрацоўнічаць з рэгіянальнымі маста(ч)камі, супольнасцямі і культурнымі ініцыятывамі рэгіёна Венета.

Вынікі рэзідэнцыі

  • Site-specific праект для прасторы склада Villa Filanda Antonini;
  • Запіс або перформанс для гукавога архіва рэзідэнцыі;
  • Удзел у open studio-сесіях;
  • Публічныя слуханні, перформансы або варкшопы для мясцовай аўдыторыі.

Прапануецца:

  • Пражыванне;
  • Кампенсацыя дарогі;
  • Пакрыццё вытворчых выдаткаў;
  • Стыпендыя 1000 еўра за 31 дзень рэзідэнцыі;
  • Ментарская, мастацкая і арганізацыйная падтрымка;
  • Магчымыя дадатковыя выплаты і вытворчы бюджэт у індывідуальным парадку пасля адбору.