Перайсці да асноўнага зместу

SoundBar @ ZiMMT — адкрыты набор для музычных падзей у Лейпцыгу

15 жніўня 2026, 23:59 CEST
Leipzig, Германія

ZiMMT — Center for Immersive Media Art, Music and Technology запрашае прапаноўваць музычныя падзеі (рэлізы, listening sessions, label nights і іншыя фарматы) для фармату SoundBar @ ZiMMT.

Для каго: калекцыянеры(-кі), селектары(-кі), лэйблы, крамы вінілу, музычныя калектывы і артысты(-кі), якія хочуць арганізаваць падзею, прысвечаную ўважліваму слуханню музыкі.

Прымаюцца ўсе жанры.

Якія фарматы можна прапаноўваць:

  • Рэлізны альбомаў;
  • Listening sessions;
  • Label nights;
  • Падзеі ад калекцыянераў(-ак) і селектараў(-ак);
  • Traveling record shops;
  • Куратарскія музычныя вечары;
  • Іншыя фарматы, дзе музыка — галоўны фокус.

Прапануецца:

  • Доступ да прасторы ZiMMT;
  • Прафесійная гукавая сістэма;
  • Акустычна аптымізаванае асяроддзе;
  • Тэхнічная падтрымка;
  • Бар з халоднымі і гарачымі напоямі.

Арганізатары(-кі) падзеі прыносяць сваю музыку, ідэю і аўдыторыю.

Для падачы патрэбны:
Кароткае апісанне вашай падзеі і музыкі.