Sounds Unseen — 1 500 GBP на сумесную радыёпрацу для музыкаў і саўнд-артыстаў(-ак)
British Council і Sound and Music шукаюць 10 аўтараў(-ак), якія працуюць з гукам і музыкай, каб у пары з калегам(-жанкамі) з іншай краіны стварыць новую працу для радыё. Падавацца могуць людзі, якія базуюцца ў Германіі або ў адной з 14 краін са спісу.
Для каго:
Аўтары(-кі) любога жанру, якія творча працуюць з гукам і/або музыкай. Падавацца могуць людзі, якія:
- На 14 кастрычніка 2026 года маюць 18 гадоў або больш;
- Базуюцца ў Германіі або ў адной з краін са спісу: Аргенціна, Бангладэш, Егіпет, Зімбабвэ, Індыя, Казахстан, Кенія, Куба, Нігерыя, Пакістан, Танзанія, Турцыя, Узбекістан, Украіна;
- Гатовыя працаваць у пары з чалавекам, з якім раней не былі знаёмыя і не супрацоўнічалі;
- Могуць удзельнічаць ва ўсіх анлайн-сесіях у вызначаныя даты.
Аўтары(-кі) з Вялікабрытаніі ўдзельнічаюць праз закрыты набор для alumni Sound and Music.
Пра праграму:
Sounds Unseen — праграма замоваў новай музыкі для радыё ад British Council і брытанскай арганізацыі Sound and Music. Гэта другі год праграмы: цяпер падтрымаюць 10 аўтараў(-ак). Акрамя радыёпрацы, кожны(-ая) распрацуе ад аднаго да трох працягаў праекта ў сваім горадзе — напрыклад, адукацыйны варкшоп, мясцовы паказ, EP або дакументальны фільм.
Што прапануецца:
- Ганарар за замову — 1 500 GBP ≈ 1 770 EUR;
- Да 200 GBP ≈ 235 EUR на вытворчыя выдаткі;
- Да 500 GBP ≈ 590 EUR на працяг праекта (legacy outcomes);
- Чатыры групавыя анлайн-сесіі з фасілітатаркай Dawn Scarfe;
- Тры анлайн-сесіі ў парах і дзве індывідуальныя сесіі з куратарам(-кай) праграмы (Creative Programme Leader);
- Падтрымка міжнароднай супольнасці ўдзельнікаў(-ц) Sounds Unseen;
- Радыёпрэм'ера працы;
- Падтрымка даступнасці, калі патрэбна.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Удзел ва ўсіх анлайн-сесіях;
- Сумесная радыёпраца, гатовая да 24 лютага 2027 года;
- Ад аднаго да трох працягаў праекта ў сваім кантэксце.
Таймлайн:
- 22 кастрычніка – 10 лістапада 2026 года — адбор;
- 11 лістапада 2026 года — вынікі;
- 25 лістапада 2026 года — першая сесія;
- 9 снежня 2026 года, 13 студзеня і 3 лютага 2027 года — сесіі пра супрацу і рэфлексію;
- 24 лютага 2027 года — працы гатовыя;
- Сакавік 2027 года — радыётрансляцыя, працяг праекта і фінальная сесія.
Арганізатары папярэджваюць, што пры вялікай колькасці заявак таймлайн можа змяніцца.
Дэдлайн: 14 кастрычніка 2026 года, 23:59 BST (15 кастрычніка, 00:59 CEST). Для тых, каму патрэбныя асаблівыя ўмовы даступнасці, ёсць падоўжаны дэдлайн — 21 кастрычніка 2026 года, 23:59 BST.
Кантакт: Shannon-Latoyah Simon, British Council — ShannonLatoyah.Simon@britishcouncil.org (для заяўнікаў(-ц) з краін са спісу).
Арганізатары: British Council і Sound and Music.