Spark Incubation ад EIT Culture & Creativity — да 30 000 EUR для creative tech-стартапаў у модзе і архітэктуры
Гэты набор прысвечаны тэме Materials & Built Environment — мода і архітэктура; наступныя наборы ахопяць іншыя сферы.
Для каго:
Заснавальнікі(-цы) стартапаў на раннім этапе — асобныя людзі або невялікія міждысцыплінарныя каманды, — якія развіваюць тэхналагічны бізнес-праект у модзе, архітэктуры або ў сферы новых матэрыялаў.
Падавацца могуць тыя, хто:
- Яшчэ не мае зарэгістраванай кампаніі пад гэты праект;
- Зарэгістраваны(-ая) ў краіне ЕС або ў краіне, асацыяванай з Horizon Europe;
- Робіць тэхналагічнае рашэнне — у матэрыялах, hardware або лічбавае;
- Ужо тэстуе, будуе або правярае свой праект;
- Хоча стварыць камерцыйны бізнес, здольны да маштабавання;
- Мае ў камандзе хаця б аднаго заснавальніка(-цу) з годам досведу ў профільнай сферы, які(-ая) можа аддаваць праграме 10–15 гадзін на тыдзень.
Праграма складаецца з двух этапаў:
- CreaTech Startup Sprint — 2–3-дзённы буткэмп у адным з еўрапейскіх гарадоў: варкшопы, хуткае прататыпаванне, фідбэк экспертаў(-ак), пітчы і праца над problem–solution fit;
- Spark Incubation Programme — 9 месяцаў анлайн: асабісты(-ая) коўч, ментарства, практычныя варкшопы, дапамога з рэгістрацыяй кампаніі, трэнінг па пітчынгу і сторытэлінгу, бачнасць на буйных еўрапейскіх падзеях.
Што прапануецца:
- Да 30 000 EUR на кожны абраны праект, без суфінансавання з вашага боку;
- Фінансаванне кампенсуе да 100% дапушчальных выдаткаў праекта; выдаткі, ужо прафінансаваныя з іншых праграм ЕС або крыніц, не кампенсуюцца;
- Удзел у Startup Sprint і 9-месячнай інкубацыі;
- Доступ да супольнасці EIT Culture & Creativity: founder talks, сесіі з інвестарамі(-камі), peer circles, тэхналагічныя партнёрствы;
- Fast-track у акселератар Shape для да пяці лепшых выпускнікоў(-ц) — не аўтаматычна, а пры выкананні ўмоваў Shape.
Агульны бюджэт набору — 1 050 000 EUR, гэта да 35 праектаў.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Зарэгістраваць новую кампанію да 3-га месяца праграмы — інакш нельга застацца ў праграме і атрымаць усю суму;
- Пасля рэгістрацыі — унесці кампанію ў EU Funding & Tenders Portal, атрымаць PIC і прайсці праверку праз EIT Community Onboarding Service;
- Асабіста ўдзельнічаць у Startup Sprint;
- Аддаваць праграме 10–15 гадзін на тыдзень;
- Па запыце даваць даныя і дакументы для справаздачнасці EIT (падтрыманыя і створаныя стартапы, прыцягнутыя інвестыцыі).
Для заяўкі патрэбныя:
- Анлайн-форма заяўкі разам з Part B (шаблон на старонцы open call);
- Бюджэт і запыт на фінансаванне EIT (шаблон .xlsx);
- Lean Startup Canvas;
- Venture Execution Plan (паводле прапанаванай структуры).
Далейшыя даты:
- Лістапад 2026 – студзень 2027 года — ацэнка заявак;
- Пачатак лютага 2027 года — паведамленне вынікаў;
- Сакавік 2027 года — публікацыя вынікаў і арыентыровачны старт праграмы;
- Чэрвень 2027 года — кампанія павінна быць зарэгістраваная;
- Снежань 2027 года — арыентыровачнае заканчэнне праграмы.
10 лістапада 2026 года ў 10:00 CET пройдзе анлайн-інфасесія (рэгістрацыя). Запіс першай сесіі ад 20 кастрычніка ёсць на YouTube.
Як падавацца:
Праз анлайн-форму. Крытэрыі допуску, ацэнкі і адбору — у call guidelines, кароткі агляд — у factsheet. Шаблоны дакументаў — на старонцы open call.
Пытанні можна задаць праз кантактную форму EIT Culture & Creativity. Адказы на частыя пытанні — у FAQ.
Арганізатар: EIT Culture & Creativity — інавацыйная супольнасць, якую падтрымлівае European Institute of Innovation and Technology (EIT), орган Еўрапейскага саюза.