Sphera Media Lab 2026 — прыём прапановаў на сустрэчу пра незалежную журналістыку
Sphera Media Lab — аднадзённая сустрэча, якая збірае незалежных медыяпрафесіяналаў(-ак) з усёй Еўропы на размовы, майстар-класы і варкшопы пра тое, як умацаваць незалежную журналістыку. Выданне 2026 года ладзяць European Lab і Sphera Network.
Для каго: медыяпрафесіяналы(-кі), даследчыкі(-цы) і культурныя практыкі(-іні), якім ёсць што сказаць пра незалежнасць медыя.
Прапановы прымаюцца незалежна ад краіны паходжання — важна, каб тэма стасавалася з фокусам падзеі і адлюстроўвала еўрапейскую оптыку.
Тэмы, якія цікавяць арганізатараў:
- Тэхналагічная незалежнасць — суверэнітэт, інструменты, аб’яднанне рэсурсаў;
- Эканамічная незалежнасць — кааператыўныя мадэлі;
- Рэдакцыйная незалежнасць — свабода прэсы і супраціў ультраправым.
Якія фарматы шукаюць:
- Майстар-класы — вядзе эксперт(-ка), які(-ая) дзеліцца паглыбленымі ведамі, тэхнікамі і практычным досведам;
- Натхняльныя выступы, пабудаваныя вакол канкрэтнага кейса.
Што прапануецца: арганізатары пакрываюць дарогу, пражыванне і выплачваюць ганарар.
Калі і дзе: Брусель, Бельгія, 3 снежня 2026.