Перайсці да асноўнага зместу

Storytelling for Impact — моладзевы абмен у Фрайбургу пра сторытэлінг і грамадзянскую актыўнасць

20 верасня 2026
8 — 13 лістапада 2026
Freiburg im Breisgau, Германія
Бясплатна

Storytelling for Impact — моладзевы абмен у Фрайбургу-ім-Брайсгаў, які збярэ 24 удзельнікаў(-ц) з Германіі, Францыі і Беларусі. У цэнтры праграмы — пытанні: што вас хвалюе, за што вы змагаецеся і як ваша гісторыя можа натхніць іншых на дзеянні. Разам удзельнікі(-цы) будуць даследаваць, што робіць сторытэлінг моцным інструментам, абменьвацца поглядамі на грамадзянскую актыўнасць і распрацоўваць падыходы да стварэння гісторый, якія могуць спрыяць зменам.

Для каго: маладыя людзі ва ўзросце 20–35 гадоў, якія прадстаўляюць Беларусь, Германію або Францыю.

Падавацца можна, калі вы:

  • цікавіцеся грамадзянскай актыўнасцю і еўрапейскім абменам;
  • гатовыя дзяліцца сваім досведам і поглядамі;
  • адкрытыя да навучання ў іншых і да розных жыццёвых рэальнасцяў;
  • хочаце працаваць са сторытэлінгам як інструментам для сацыяльных зменаў;
  • валодаеце англійскай мовай дастаткова, каб удзельнічаць у праграме.

Прафесійны досвед у сторытэлінгу не патрабуецца.

Што будзе ў праграме:

  • знаёмства з мясцовымі ініцыятывамі;
  • эксперыменты з рознымі медыяфарматамі;
  • варкшопы пра дэмакратыю, гістарычную памяць, рэгіянальную ідэнтычнасць, еўрапейскія каштоўнасці і эфектыўную камунікацыю;
  • праца над уласнымі творчымі ідэямі;
  • удзел у стварэнні шматмоўнага анлайн-курса пра сторытэлінг і грамадзянскую актыўнасць;
  • фінальная прэзентацыя / вернісаж.

Папярэдняя праграма:

  • 8 лістапада — прыезд і знаёмства;
  • 9 лістапада — групавыя актыўнасці, гарадскі квэст, сустрэча з Europa-Zentrum Baden-Württemberg;
  • 10 лістапада — варкшоп пра дэмакратыю, наведванне цэнтра гістарычнай дакументацыі;
  • 11 лістапада — наведванне франка-германскага культурнага цэнтра, варкшоп з фатографам;
  • 12 лістапада — варкшопы і праца над уласным творчым праектам;
  • 13 лістапада — вернісаж, ацэнка праграмы і ад’езд.

Праграма можа змяняцца.

Арганізатары забяспечваюць:

  • пражыванне;
  • харчаванне падчас праграмы.

Удзельнікі(-цы) павінны самастойна набыць квіткі да месца правядзення. Дарожныя выдаткі будуць кампенсаваныя падчас праграмы пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў.

Памер кампенсацыі залежыць ад краіны, з якой вы едзеце:

  • Германія — да 80 EUR;
  • Францыя — да 80 EUR;
  • Беларусь — да 400 EUR.

Важна:
Не купляйце квіткі, пакуль не атрымаеце запрашэнне да ўдзелу і пацверджанне маршруту ад арганізатараў.

Калі вы не можаце купіць квіткі самастойна, арганізатары могуць разгледзець магчымасць набыць іх за вас. Такія запыты будуць разглядацца індывідуальна.

Арганізатары не дапамагаюць з візамі.

Калі: 8–13 лістапада 2026 года

Пра вынікі адбору паведамяць па email не пазней за 30 верасня.

Арганізатары:

Clever — internationale Bildung Baden-Württemberg e.V. і CERS / Centre européen Robert Schuman. Праграма рэалізуецца пры падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці і фінансуецца Franco-German Youth Office і Baden-Württemberg Stiftung.