Strengthening Movements for Gender Equality — гранты для кааліцый
Alliance for Gender Equality in Europe адкрыў конкурс для кааліцый з мінімум 3 арганізацый. Гранты да 450 000 еўра падтрымаюць доўгатэрміновыя партнёрствы, адвакацыю, супольныя кампаніі і ўмацаванне рухаў за гендарную роўнасць.
Для каго: кааліцыі з мінімум 3 арганізацый, якія працуюць у сферы гендарнай роўнасці, фемінісцкіх рухаў, правоў жанчын, трансгендарных, небінарных і гендарна-неканформных людзей.
Прыярытэт — нізавым арганізацыям, якія падтрымліваюць маргіналізаваныя супольнасці: людзей з нізкім даходам, міграцыйным досведам, інваліднасцю, досведам гвалту, з сельскіх або неспрыяльных рэгіёнаў, а таксама расава або этнічна маргіналізаваныя групы.
Хто можа падавацца:
Юрыдычна зарэгістраваныя некамерцыйныя арганізацыі, грамадскія арганізацыі, сацыяльныя прадпрыемствы, фонды, сеткі і пасярэдніцкія арганізацыі.
Сеткі і intermediaries могуць падавацца толькі ў кааліцыі з нізавымі арганізацыямі.
Кожная арганізацыя можа ўдзельнічаць толькі ў адной заяўцы — як галоўны партнёр або як партнёр.
Геаграфія:
Арганізацыі павінны быць зарэгістраваныя і працаваць у Еўрапейскім Саюзе, Вялікабрытаніі, Арменіі, Босніі і Герцагавіне, Косаве, Чарнагорыі, Паўночнай Македоніі або Сербіі.
Пра конкурс
Мэта праграмы — узмацніць супрацоўніцтва і салідарнасць унутры еўрапейскіх інтэрсекцыйных і нізавых рухаў, каб яны маглі доўгатэрмінова прасоўваць гендарную роўнасць.
Што можа быць падтрымана:
- Нацыянальныя, рэгіянальныя або агульнаеўрапейскія сустрэчы і супольныя праекты;
- Супольныя стратэгіі і абмен досведам;
- Кампаніі фемінісцкіх рухаў з саюзнікамі — кліматычнымі, антырасісцкімі, ЛГБТКІ+, disability rights і іншымі;
- Трэнінгі па наратывах, камунікацыі і лічбавых інструментах;
- Лічбавы сторытэлінг;
- Транснацыянальная адвакатыўная праца;
- Сустрэчы для ўмацавання даверу і працы з напружаннямі ў кааліцыях;
- Пераклад даследаванняў пра антыгендарныя рухі ў практычныя стратэгіі.
Прапануецца:
- Гранты ад 225 000 да 450 000 EUR на кааліцыю;
- Падтрымка на 3 гады — са студзеня 2027 да снежня 2029;
- Ад 75 000 да 150 000 EUR ў год;
- Магчымасць пакрываць зарплаты і адміністрацыйныя выдаткі;
- Overhead costs — да 20% бюджэту.
Агульны бюджэт конкурсу — 2 700 000 EUR. Плануецца падтрымаць 6–12 кааліцый.
Крытэрыі адбору:
- Адпаведнасць мэце конкурсу;
- Досвед умацавання рухаў;
- Патэнцыял уплыву;
- Здольнасць працаваць супольна і інклюзіўна;
- Рэалістычнасць прапановы;
- Справядлівае размеркаванне бюджэту паміж партнёрамі.
Падача праходзіць у 2 этапы. На першым этапе трэба падаць заяўку па-англійску праз анлайн-платформу. У верасні арганізацыі атрымаюць паведамленне, ці прайшлі ў другі этап.
Таймлайн:
- 29 чэрвеня 2026 — адкрыццё першага этапу;
- 6 і 15 ліпеня 2026 — Q&A webinars;
- 7 жніўня 2026 — дэдлайн першага этапу;
- 14 верасня 2026 — вынікі перадбору;
- 23 кастрычніка 2026 — дэдлайн другога этапу;
- Снежань 2026 — фінальныя вынікі;
- Студзень 2027 — пачатак грантаў.