Перайсці да асноўнага зместу

Studio17 Residency 2027 — рэзідэнцыя для мастацкіх дуэтаў

1 снежня 2026
Stavanger, Нарвегія
Бясплатна
1 900 EUR

Studio17 — незалежная пляцоўка сучаснага мастацтва ў Старым Ставангеры (Нарвегія).

Для каго:

Візуальныя творцы, якія хочуць развіць праект у Ставангеры і ў выставачнай прасторы Studio17. У 2027 годзе разглядаюць толькі дуэты.

Фармат:

Адзін месяц у Ставангеры (Нарвегія). Перыяды ў 2027 годзе:

  • 15 лютага – 14 сакавіка;
  • 7 чэрвеня – 4 ліпеня;
  • 2–29 жніўня;
  • 18 кастрычніка – 14 лістапада.

Што прапануецца:

  • Фіксаваны ганарар 20 000 NOK (≈ 1 900 EUR) кожнаму(-ай) мастаку(-чцы);
  • Бясплатнае пражыванне ў кватэры;
  • Выставачная прастора Studio17;
  • Тэхнічная падтрымка і фотадакументацыя;
  • Прасоўванне рэзідэнцыі і звязаных падзей;
  • Кантактная асоба з праўлення Studio17 на ўвесь час рэзідэнцыі.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

Арганізатары(-кі) заахвочваюць рэзідэнтаў(-ак) зладзіць выставу, паказаць працу ў працэсе, правесці варкшоп або нешта падобнае.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Запоўнены формуляр заяўкі з подпісам кантактнай асобы (прозвішчы абодвух удзельнікаў(-ц) дуэта, кантакты, год нараджэння, грамадзянства, пажаданыя перыяды);
  • Апісанне праекта;
  • CV;
  • Дакументацыя адпаведных работ.

Як падавацца:

  • Па e-mail info@s17.no: фармуляр, апісанне праекта і CV трэба аб'яднаць у адзін PDF-файл, тэма ліста — «OPENCALL27 + прозвішча»;
  • Або праз анлайн-форму(знешні сайт) — для тых, хто мае Google-акаўнт.

У фармуляры можна адзначыць некалькі перыядаў, якія вам падыходзяць. Ці трэба дадаваць дакументацыю работ у той жа PDF, ва ўмовах не пазначана — варта ўдакладніць у арганізатараў.

Кантакт: info@s17.no

Арганізатар:

Studio17, Ставангер (Нарвегія).