SubScena 2027 — паказы і рэзідэнцыі для перформераў(-ак) у Заграбе
SubScena — некамерцыйны партнёрскі праект Autonomous Cultural Centre Attack і аб’яднання Cirkorama, які працуе ў AKC Medika (Pierottijeva 11, Заграб). Праграма падтрымлівае арыгінальны перформанс, танец, цырк і тэатральныя формы, звязвае незалежную DIY- і андэграўнд-сцэну Харватыі з міжнароднай і дае бяспечную прастору для вытворчасці, супрацы і паказу. Гадавая праграма будуецца з лакальных, рэгіянальных і міжнародных пастановак, cупрадукцый, гастроляў і рэзідэнцый.
Для каго:
- Перформеры(-кі), якія развіваюць сваю працу праз авангардныя і эксперыментальныя практыкі;
- Аўтары(-кі) і калектывы ў полі перформансу, танца, цырка і тэатра — незалежна ад жанру, стылю ці перыяду;
- Праграма асабліва арыентаваная на групы і асобаў на раннім этапе кар’еры, а таксама на тых, хто ў сваіх калабарацыях пераадольвае геаграфічныя, нацыянальныя, рэлігійныя, гендарныя і этнічныя межы;
- Абмежаванняў па краіне няма.
Прапануецца:
- Пражыванне ў AKC Medika — у тым ліку для запрошаных перформераў(-ак);
- Дарога — да 200 EUR на асобу і да 500 EUR на групу;
- Мастак(-чка) па святле і тэхнік(-ца);
- Гукарэжысёр(-ка) і тэхнічныя спецыялісты(-кі);
- Тэставая публіка і крытычная зваротная сувязь падчас працы над новымі пастаноўкамі;
- Публічны паказ;
- Прасторы для рэпетыцый і выступаў;
- Тэхнічнае навучанне;
- Відэа- і фотадакументацыя паказу;
- Прасоўванне праз сацсеткі, рассылкі, афішы і анлайн-платформы.
Дэдлайн: 20 жніўня 2026 года.
Як падавацца: праз дзве асобныя формы — на паказ і на рэзідэнцыю.
Кантакт: subscena@attack.hr.
Важна:
- Ганарар аўтарам(-кам) у аб’яве не пазначаны — прапануюцца пражыванне, дарога, тэхнічная каманда і прастора;
- Пасля адбору арганізатары падаюць план пастановак на фінансаванне, з якога і размяркоўваюцца сродкі праграмы на 2027 год;
- Патрэбная фізічная прысутнасць у Заграбе;
- У арыгінальнай аб’яве час дэдлайну пазначаны як «20.08.2026. 00:00», хоць у тэксце сказана «да 20 жніўня» — калі падаяце ў апошні дзень, лепш удакладніць у арганізатараў.