Supratsa — ментарская праграма па ШІ і аўтаматызацыі для НДА
Supratsa — праект Digital Freedoms Lab і IT-Talaka.
Для каго:
Каманды НДА і грамадзянскіх ініцыятываў, якія хочуць зэканоміць час на руцінных працоўных працэсах з дапамогай ШІ і аўтаматызацыі. IT-веды не патрэбныя: каманда ведае сваю працу, ментар ці ментарка — інструменты.
Канкрэтная задача на момант падачы не абавязковая — дастаткова апісаць працэс, які паўтараецца і забірае час. Падавацца могуць таксама людзі, якія працуюць у адзіночку або без арганізацыі.
Фармат:
- 4 месяцы, 15 студзеня – 15 траўня 2027 года;
- Каля 20 гадзін на месяц: агульныя сустрэчы з групай, індывідуальныя сустрэчы з ментарам(-кай).
Што прапануецца:
- Бясплатная чатырохмесячная ментарская праграма;
- Асабісты IT-ментар ці ментарка для каманды — спецыяліст(-ка), які(-ая) штодня працуе з данымі, аўтаматызацыяй і ШІ і мае досвед з падобнымі працэсамі;
- Індывідуальныя сустрэчы і дапамога паміж імі, групавыя сесіі і абмен досведам з іншымі камандамі;
- Праца над задачай са сваёй практыкі — напрыклад, справаздачы донарам, звароты і заяўкі, якія губляюцца ў пошце, расшыфроўкі сустрэч, пераклады, рассылкі, улік валанцёраў(-ак), удзельнікаў(-ц) і закупак;
- Разам з ментарам(-кай) каманда раскладае задачу на крокі, тэстуе інструменты на сваіх даных і ўбудоўвае рашэнне ў штодзённую працу;
- Праца з рызыкамі: якія даныя можна аддаваць ШІ-сэрвісам, якія нельга і куды яны трапляюць, як праверыць вынік і не адкрыць лішні доступ да даных;
- Яшчэ паўгода падтрымкі пасля праграмы — да лістапада 2027 года можна пісаць, калі нешта зламалася.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Удзельнічаць у праграме каля 20 гадзін на месяц;
- Па магчымасці быць у праграме цягам усіх чатырох месяцаў.
Для заяўкі патрэбныя:
- Анкета ў Google Forms (па-беларуску і па-англійску);
- Апісанне задачы або працэсу, які паўтараецца і забірае ў каманды час;
- Звесткі пра працяглыя перапынкі ва ўдзеле, калі вы ведаеце пра іх загадзя.
Таймлайн:
- Да 10 студзеня 2027 года — адказ на заяўкі;
- 15 студзеня — старт: знаёмства з ментарам(-кай) і групай, задачу раскладаюць на крокі;
- Люты — першыя інструменты: каманды спрабуюць рашэнні на сваіх даных;
- Сакавік — укараненне ў працу каманды таго, што спрацавала;
- Красавік — праверка: дзе рашэнне памыляецца і якія ёсць рызыкі для даных і людзей;
- 15 траўня — вынік: працэс працуе, і каманда ведае, як яго правяраць і развіваць;
- Да лістапада 2027 года — падтрымка пасля праграмы.
Кантакт: admin@dflab.me