Сёмы Летнік Разнастайнасці ад J4T Афлайн-праграма пра правы чалавека і інклюзію для актывістаў
Title — BE
Сёмы Летнік Разнастайнасці ад J4T | Польшча
Subtitle — BE
Афлайн-праграма пра правы чалавека, інклюзію, ксенафобію і мову варожасці для медыя- і культурных дзеячаў(-чак), а таксама квір-актывістаў(-ак).
Slugj4t-diversity-summer-camp-poland-2026
Excerpt — BE
«Журналісты за талерантнасць» запрашаюць на сёмы Летнік Разнастайнасці бліз Варшавы. На працягу чатырох дзён удзельнікі(-цы) будуць даследаваць тэмы правоў чалавека, стэрэатыпаў, дыскрымінацыі і інклюзіі праз нефармальную адукацыю, форум-тэатр і адукацыйны ларп.
Content — BE
Для каго:
Журналісты(-кі), рэдактары(-кі), блогеры(-кі), інфлюэнсеры(-кі), аўтары(-кі) падкастаў, вядоўцы(-цы), пісьменнікі(-цы), прадстаўнікі(-цы) культурнай і мастацкай сферы, а таксама квір-актывісты(-кі).
Патрэбны досвед у журналістыцы, распаўсюдзе інфармацыі, пісьменніцтве, мастацтве або іншых практыках стварэння культурных сэнсаў.
Фармат:
Чатыры дні нефармальнай адукацыі, інтэрактыву і працы ў групах. Аснова праграмы — навучанне праз досвед, гульнявыя фарматы і рэфлексію.
У праграме:
– Базавае паглыбленне ў тэмы правоў чалавека і становішча ўразлівых груп;
– Размовы пра ксенафобію, талерантнасць, стэрэатыпы і дыскрымінацыю;
– Адукацыйны ларп пра ўласныя прадузятасці і ксенафобію;
– Форум-тэатр і аналіз сацыяльных сітуацый праз дзеянне;
– Праца з мовай як інструментам, які можа аб’ядноўваць або распальваць нянавісць;
– Практыкі, якія дапамагаюць пазбягаць стыгматызацыі ў медыя, культурнай і актывісцкай працы.
Чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
– Удзел ва ўсёй праграме;
– Гатоўнасць працаваць у групе;
– Цікавасць да правоў чалавека, недыскрымінацыі і інклюзіі;
– Гатоўнасць выкарыстоўваць атрыманыя веды ў прафесійнай або грамадскай дзейнасці.
Калі і дзе:
13–17 жніўня 2026 года
Бліз Варшавы, Польшча.
Прапануецца:
– Удзел у праграме;
– Пражыванне і харчаванне;
– Падтрымка экспертак;
– Магчымасць далучыцца да супольнасці выпускнікоў(-ц) Летніка Разнастайнасці.
Важна:
Удзел бясплатны. J4T таксама можа забяспечыць квіткі да Варшавы для тых, каму гэта неабходна.
Удзельнікі(-цы) самастойна пакрываюць страхоўку на час знаходжання ў Польшчы. Візавая падтрымка не прадастаўляецца.
У форме трэба пазначыць кантакты прадстаўнікоў(-ц) беларускіх медыя або НДА, якія могуць пацвердзіць ваш досвед.
Дэдлайн:
3 ліпеня 2026 года ўключна
Вынікі адбору:
Пасля 13 ліпеня 2026 года.
Арганізатар:
Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» / J4T
Кантакт:
[event@j4t.info](mailto:event@j4t.info)
Падача:
Праз анлайн-форму арганізатараў.
https://j4t.info/be/novosti/syomy-letnik-raznastajnasczi-dedlajn-3-lipenya