TANZRECHERCHE × SPRUNGBRETT — даследчая рэзідэнцыя для танцоўшчыкаў(-чыц) і харэографаў(-ак)
TANZRECHERCHE × SPRUNGBRETT аб'ядноўвае міжнародную праграму Tanzrecherche NRW ад NRW KULTURsekretariat і падтрымку маладых мастакоў(-чак) фестывалю tanz nrw. Грант не прывязаны да пастаноўкі: ён дае час на паглыбленае даследаванне тэмы або тэставанне новых мастацкіх фарматаў у пэўным мясцовым кантэксце.
Для каго:
Мастакі(-чкі) з поля танца, харэаграфіі і перформансу. Набор мае дзве лініі:
- Call 1 — пачаткоўцы з Паўночнага Рэйна — Вестфаліі: выпускнікі(-цы) танцавальных і мастацкіх ВНУ (не больш за 3 гады пасля выпуску) або тыя, хто нядаўна прыйшоў у прафесію, маюць 1–2 рэалізаваныя праекты і працуюць пераважна ў NRW;
- Call 2 — міжнародныя харэографы(-кі) і танцоўшчыкі(-цы), якія жывуць і працуюць пераважна па-за Германіяй. Іх даследчы план павінен мець канкрэтную сувязь з NRW і прадугледжваць працу з мясцовым кантэкстам і людзьмі.
У адной заяўцы — максімум 2 чалавекі.
Што прапануецца:
- Даследчы грант 5000 EUR на адну рэзідэнцыю;
- Двухтыднёвая рэзідэнцыя ў Вупертале або Эсэне ў партнёраў фестывалю — для 1–2 чалавек;
- Доступ да рэсурсаў пляцоўкі, драматургічныя кансультацыі і арганізацыйная падтрымка;
- Кампенсацыя дарогі паводле правілаў зямлі NRW (цягнік 2-га класа, авіяквіткі эканом-класа);
- Пражыванне падчас рэзідэнцыі і дапамога з пражываннем падчас фестывалю;
- Бюджэт на дакументацыю і матэрыялы — па дамоўленасці.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Прысутнасць на месцы ўвесь перыяд рэзідэнцыі;
- Удзел у фестывалі tanz nrw 27;
- Удзел у фармаце абмену і публічнай размове (сцэнічны паказ не чакаецца).
Студыя агульная, праца ў ёй — па раскладзе (9:00–15:00 або 16:00–22:00).
Даты:
- Рэзідэнцыя — 26 красавіка – 10 траўня 2027 года;
- Фестываль tanz nrw 27 — 12–23 траўня 2027 года;
- Вынікі адбору — у снежні 2026 года.
Поўны пералік пытанняў — у PDF з умовамі (нямецкая і англійская).
Перад падачай можна далучыцца да анлайн-сустрэч з адказамі на пытанні 20 і 27 кастрычніка ў 11:00 (час Германіі); рэгістрацыя — на старонцы праграмы.
Кантакт: Mara Nedelcu, каардынатарка праекта — tanzrecherche@nrw-kultur.de
Арганізатары: NRW KULTURsekretariat і фестываль tanz nrw.