TED & POSCA Global Artist Residency — 15 000 долараў на арт-праект
Глабальная рэзідэнцыя для мастакоў(-чак), якія працуюць з супольнасцямі, публічнай прасторай, удзелам і сацыяльным уяўленнем.
Для каго: мастакі(-чкі) з усяго свету, чыя практыка звязана з людзьмі, супольнасцямі, публічнай прасторай, удзелам, сторытэлінгам або калектыўным досведам.
Могуць падавацца:
- Візуальныя мастакі(-чкі);
- Муралісты(-кі);
- Міждысцыплінарныя мастакі(-чкі);
- Дызайнеры(-кі);
- Community-based practitioners;
- Калектывы;
- Архітэктары(-кі) і спецыялісты(-кі), якія працуюць з прасторай;
- Крэатары(-кі) на скрыжаванні розных дысцыплін.
Пра рэзідэнцыю
TED & POSCA Global Artist Residency — гэта рэзідэнцыя без адной фізічнай лакацыі і цэнтральнай студыі. Адабраныя мастакі(-чкі) будуць працаваць у сваіх уласных супольнасцях, развіваючы публічныя праекты, якія запрашаюць людзей да ўдзелу, дыялогу і супольнага ўяўлення. Працэс важны не менш за фінальны вынік.
Тэма 2026 года: Visible Mending.
Тэма прапануе разглядаць рамонт як творчы і грамадзянскі акт: як раны, разрывы і недасканаласці могуць стаць месцамі трансфармацыі, а не тым, што трэба хаваць. Арганізатары шукаюць праекты пра аднаўленне сувязяў, экасістэм, даверу, сацыяльных адносін і супольнай уяўленчай прасторы.
Якія праекты можна прапаноўваць:
- Публічныя інсталяцыі;
- Партысіпаторныя інтэрвенцыі;
- Калабаратыўныя працэсы;
- Перформансы;
- Часовыя актывацыі;
- Варкшопы;
- Праекты, заснаваныя на гісторыях;
- Гібрыдныя фарматы.
Асабліва вітаюцца праекты, якія:
- Звязаныя з канкрэтным лакальным кантэкстам;
- Уключаюць супольнасць у працэс;
- Моцныя канцэптуальна, але рэалістычныя ў рэалізацыі;
- Візуальна і эмацыйна выразныя;
- Адкрытыя да дакументавання і сторытэлінгу.
Прапануецца:
- 15 000 USD на кожны адабраны праект;
- Матэрыялы POSCA;
- Куратарская і творчая падтрымка;
- Бачнасць праз глабальныя платформы TED і Fine Acts.
Гатовы, цалкам распрацаваны праект на этапе падачы не патрабуецца. Адабраныя мастакі(-чкі) будуць далей развіваць прапановы разам з куратарскай камандай.