Перайсці да асноўнага зместу

TED & POSCA Global Artist ResidencyГлабальная рэзідэнцыя для мастакоў(-чак) з супольнасцямі

31 ліпеня 2026, 3:00 (BY)
Беларусь
Анлайн
15 000 USD
15 000 USD

https://fineacts.co/ted-posca-residency

Title — BE
TED & POSCA Global Artist Residency — 15 000 долараў на публічны арт-праект

Subtitle — BE
Глабальная рэзідэнцыя для мастакоў(-чак), якія працуюць з супольнасцямі, публічнай прасторай, удзелам і сацыяльным уяўленнем.

Slug
ted-posca-global-artist-residency-visible-mending-2026

Excerpt — BE
TED і POSCA запускаюць глабальную арт-рэзідэнцыю ў куратарстве Fine Acts. У 2026 годзе абяруць чатырох мастакоў(-чак), якія распрацуюць публічныя інтэрвенцыі на тэму Visible Mending — пра рамонт, надзею, прыгажосць і супольнае аднаўленне.

Content — BE

Для каго:
Мастакі(-чкі) з усяго свету, чыя практыка працуе з людзьмі, супольнасцямі, публічнай прасторай, удзелам, сторытэлінгам або калектыўным досведам.

Могуць падавацца:

  • Візуальныя мастакі(-чкі);
  • Муралісты(-кі);
  • Міждысцыплінарныя мастакі(-чкі);
  • Дызайнеры(-кі);
  • Community-based practitioners;
  • Калектывы;
  • Архітэктары(-кі) і спецыялісты(-кі), якія працуюць з прасторай;
  • Крэатары(-кі) на скрыжаванні розных дысцыплін.

Пра рэзідэнцыю:
TED & POSCA Global Artist Residency — гэта рэзідэнцыя без адной фізічнай лакацыі і цэнтральнай студыі. Адабраныя мастакі(-чкі) будуць працаваць у сваіх уласных супольнасцях, развіваючы публічныя праекты, якія запрашаюць людзей да ўдзелу, дыялогу і супольнага ўяўлення.

Працэс важны не менш за фінальны вынік.

Тэма 2026 года:
Visible Mending — «бачны рамонт».

Тэма прапануе разглядаць рамонт як творчы і грамадзянскі акт: як раны, разрывы і недасканаласці могуць стаць месцамі трансфармацыі, а не тым, што трэба хаваць.

Арганізатары шукаюць праекты пра аднаўленне сувязяў, экасістэм, даверу, сацыяльных адносін і супольнай уяўленчай прасторы.

Якія праекты можна прапаноўваць:

  • Публічныя інсталяцыі;
  • Партысіпаторныя інтэрвенцыі;
  • Калабаратыўныя працэсы;
  • Перформансы;
  • Часовыя актывацыі;
  • Варкшопы;
  • Праекты, заснаваныя на гісторыях;
  • Гібрыдныя фарматы.

Асабліва вітаюцца праекты, якія:

  • Звязаныя з канкрэтным лакальным кантэкстам;
  • Уключаюць супольнасць у працэс;
  • Моцныя канцэптуальна, але рэалістычныя ў рэалізацыі;
  • Візуальна і эмацыйна выразныя;
  • Адкрытыя да дакументавання і сторытэлінгу.

Прапануецца:

  • 15 000 долараў ЗША на кожны адабраны праект;
  • Ганарар мастаку(-чцы);
  • Бюджэт на вытворчасць, супольніцкую актывацыю і дакументацыю;
  • Матэрыялы POSCA;
  • Куратарская і творчая падтрымка;
  • Падтрымка ў сторытэлінгу;
  • Бачнасць праз глабальныя платформы TED і Fine Acts.

Таймлайн:

  • Чэрвень 2026 — запуск open call;
  • 31 ліпеня 2026 — дэдлайн падачы;
  • Верасень–кастрычнік 2026 — адбор і абвяшчэнне мастакоў(-чак);
  • 1 студзеня — 30 чэрвеня 2027 — распрацоўка, рэалізацыя і дакументаванне праектаў.

Для падачы патрэбны:

  • Кароткая біяграфія да 100 слоў;
  • Спасылка на сайт або партфоліа;
  • Праектная прапанова да 500 слоў;
  • Просты бюджэтны план на 15 000 долараў;
  • Апісанне працы з супольнасцю да 250 слоў;
  • Падыход да дакументавання да 200 слоў;
  • Да трох прыкладаў папярэдніх работ з кароткімі апісаннямі;
  • Пры жаданні — ідэі, як у праекце могуць выкарыстоўвацца матэрыялы POSCA.

Гатовы, цалкам распрацаваны праект на этапе падачы не патрабуецца. Адабраныя мастакі(-чкі) будуць далей развіваць прапановы разам з куратарскай камандай.

Дэдлайн:
31 ліпеня 2026 года

Вынікі:
Адабраных мастакоў(-чак) абвесцяць у верасні–кастрычніку 2026 года.

Падача:
Праз анлайн-форму арганізатараў.

Арганізатары:
TED і POSCA. Куратарскі і каардынацыйны партнёр — Fine Acts.