Перайсці да асноўнага зместу

Temporal Laboratory – бесперапынная трансдысцыплінарная рэзідэнцыя

На пастаяннай аснове
Аргенціна
Бясплатна

Laboratorio Temporal (Temporal Laboratory) — бесперапынная трансдысцыплінарная рэзідэнцыя ад La Zona, размешчаная ў сваеасаблівым асяроддзі Эль-Маркесада (Аргенціна), дзе сустракаюцца лес, дзюны, скалы і мора. Рэзідэнцыя імкнецца дэмантаваць экстрактывісцкую логіку хуткага спажывання і вытворчасці, разглядаючы тэрыторыю, яе матэрыю і біялагічныя цыклы не як пасіўны фон, а як актыўных сустваральнікаў сэнсу і памяці.

Для каго: мастакі(-чкі), даследчыкі(-цы), пісьменнікі(-цы) і навукоўцы любога ўзросту.

Прымаюцца праекты ў візуальным мастацтве (фатаграфія, відэа, інсталяцыя, перформанс, лэнд-арт, арганічныя матэрыялы), творчым пісьме, паэзіі, філасофіі, палітычнай экалогіі і куратарстве, а таксама ў прыродазнаўчых, экалагічных ці сацыяльных навуках з цікавасцю да эстэтычных перасячэнняў і неэкстрактывісцкіх метадаў пазнання.

Праекты могуць быць індывідуальнымі або калектыўнымі.

Няма фіксаваных тэрмінаў: працягласць і час прыезду ўзгадняюцца індывідуальна з камандай La Zona, зыходзячы з патрэб даследавання і сезонных зменаў асяроддзя. Заяўкі прымаюцца пастаянна, цягам усяго года.

Прапануецца:

  • Пражыванне і працоўная прастора ў штаб-кватэры La Zona — драўляна-бляшанай архітэктурнай пабудове плошчай 100 м² аўтарства студыі a77, з вялікай агульнай залай, мезанінам з прыватнымі студыямі, агульнай кухняй і прамым выхадам да лесу і ўзбярэжжа;
  • Крытычнае суправаджэнне і ментарства ад заснавальнікаў(-ак) La Zona;
  • Навуковая падтрымка праз партнёрства з Fundación Azara і Музеем прыродазнаўчых навук Мірамар — для праектаў, якім патрэбны навуковы дыялог ці кансультацыі;
  • Магчымасць праводзіць Open Studios, сумесныя шпацыры, майстэрні або карыстацца архівам.

Важна: дарожныя выдаткі і матэрыялы для вытворчасці — на адказнасці рэзідэнта(-кі); аднак La Zona выдае афіцыйныя лісты-пацверджанні для дапамогі ў атрыманні знешняга фінансавання, грантаў ці стыпендый мабільнасці ў краіне заяўніка(-цы).