The Big Book of Mixed Media Artists 2026 — адбор 100 творцаў у міжнародную кнігу і прэмія 500 USD
Arts to Hearts Project прымае заяўкі на The Big Book of Mixed Media Artists 2026 — выданне, у якое адбяруць 100 мастакоў(-чак), што працуюць на стыку розных матэрыялаў і медыюмаў. Пераможца(-ца) атрымае 500 USD (≈ 430 EUR); астатнія адабраныя — публікацыю ў кнізе і прасоўванне.
The Big Book of Mixed Media Artists 2026 — выданне Arts to Hearts Project, якое збірае 100 мастакоў(-чак), што даследуюць магчымасці змешанай тэхнікі. Кніга разлічаная на калекцыянераў(-ак), куратараў(-ак) і галерэі.
Для каго:
- Мастакі(-чкі) ад 18 гадоў з любой краіны;
- Пачаткоўцы(-кі) і тыя, хто ўжо мае імя;
- Тыя, хто працуе са змешанай тэхнікай — спалучае два і больш матэрыялы, медыюмы або працэсы: калаж, тэкстыль, асамбляж, жывапіс, фатаграфія, скульптура, лічбавае мастацтва, эксперыментальныя падыходы;
- Фармальная мастацкая адукацыя не патрэбная.
Абмежаванняў па краінах няма, таму беларусы(-кі) могуць падавацца.
Нельга падавацца: з работамі, згенераванымі штучным інтэлектам.
Прапануецца:
- Публікацыя ў друкаванай кнізе ў цвёрдай вокладцы;
- Афіцыйны сертыфікат;
- Прасоўванне сярод супольнасці выдання — паводле арганізатараў, больш за 200 000 чалавек і 100 000 падпісчыкаў(-ц) рассылкі;
- Распаўсюджванне кнігі праз Amazon, Barnes & Noble і краму Arts to Hearts.
Прэміі:
- Пераможца(-ца) — 500 USD (≈ 430 EUR), матэрыял на чатыры старонкі, шкляная статуэтка і сертыфікат;
- Два наступныя месцы — матэрыял на чатыры старонкі, шкляная статуэтка, сертыфікат, прасоўванне і профіль на Artsy, без грашовай часткі.
Грашовая прэмія прадугледжаная толькі для аднаго(-ой) удзельніка(-цы). Астатнія адабраныя атрымліваюць публікацыю і бачнасць, а не ганарар.
Для заяўкі патрэбныя:
- Лічбавы здымак работы ў высокім разрозненні;
- Звесткі пра сябе і сваю практыку праз анлайн-форму падачы.