Перайсці да асноўнага зместу

The Invisible Lab — паказ відэа на LED-сцяне ў UT Dallas

25 кастрычніка 2026
1 лістапада — 31 снежня 2026
Richardson, Злучаныя Штаты Амерыкі
Анлайн
Бясплатна

The Invisible Lab шукае відэаработы для экспазіцыі на LED-сцяне ў фае Harry W. Bass Jr. School of Arts, Humanities, and Technology Тэхаскага ўніверсітэта ў Даласе (UT Dallas, ЗША). Чакаюць працы пра тое, што ляжыць за межамі звычайнага ўспрымання: духоўнае, прыроднае і нябачнае ў заканадаўчым сэнсе (у арыгінале — the legislative invisible).

Для каго:

Мастакі(-чкі), якія працуюць з відэа і рухомым відарысам. Прымаюцца любыя медыя і падыходы, але гук падчас паказаў не ўключаюць — праца павінна «працаваць» без яго.

Абмежаванняў па краіне, грамадзянстве, узросце ці этапе кар'еры ў анонсе няма.

Што прапануецца:

  • Паказ працы на LED-сцяне ў фае школы ў лістападзе і снежні 2026 года;
  • Магчымасць трапіць у пастаянную лічбавую ратацыю (на меркаванне арганізатараў(-ак), пасля дадатковага разгляду).

Тэхнічныя патрабаванні:

  • Працягласць — да 7 хвілін;
  • Ад 1920 × 1080 да 4K, суадносіны бакоў 16:9;
  • Імя аўтара(-кі) і назва працы павінны быць у правым ніжнім куце кадра цягам усяго відэа;
  • Без аголенасці, адкрытага або «дарослага» кантэнту;
  • Гук на паказах не прайграецца.

Колькасць месцаў: да 20 прац.

Арганізатар: The Invisible Lab (@theinvisiblelab_), Harry W. Bass Jr. School of Arts, Humanities, and Technology, University of Texas at Dallas.