Перайсці да асноўнага зместу

The Shine of Our Eyes — рэзідэнцыя ў Ерэване для тых, хто працуе з традыцыйнымі рамёствамі

10 верасня 2026, 23:59 CEST
1 — 31 траўня 2027
Yerevan, Арменія
Бясплатна
1 300 EUR

The Shine of Our Eyes — месячная рэзідэнцыя ў Ерэване ад Typography Collective і куратарскага дуэта League of Tenders. Яна прысвечаная армянскім рамёствам — ткацтву дываноў, фарбаванню, арнаменту, вышыўцы — і адначасова спрабуе паглядзець на іх праз дэкаланіяльную і фемінісцкую оптыку. Ткацтва, арнамент і вышыўка застаюцца часткай прызнанай культурнай спадчыны, але рэдка развіваюцца ў полі сучаснага мастацтва. Праз рэзідэнцыю арганізатары хочуць наладзіць размову, дзе мастакі(-чкі) — асабліва жанчыны, якія працуюць з рамяством — могуць абменьвацца ведамі з армянскімі творцамі і вучыцца ў іх.

Для каго:

  • Мастакі(-чкі), куратары(-кі) і даследчыкі(-цы), якія працуюць з традыцыйнымі рамёствамі — ткацтвам, воўнай, арнаментам, фарбаваннем;
  • Калі вы бачыце сябе хутчэй рамеснікам(-іцай), чым мастаком(-чкай), падавацца таксама можна;
  • Адукацыя значэння не мае.

Умова: легальна жыць у краіне праграмы Creative Europe (акрамя Арменіі), незалежна ад грамадзянства. Спіс краін праграмы ёсць на сайце Еўракамісіі.

Што прапануецца:

  • Асобны пакой у агульнай кватэры з абсталяванай кухняй, wi-fi і гасцёўняй;
  • Кампенсацыя дарогі: 400 EUR пры адлегласці да 5000 км і 800 EUR пры 5000 км і больш, з магчымай надбаўкай за экалагічныя спосабы падарожжа;
  • Штодзённыя выплаты — 30 EUR у дзень;
  • Куратарская праграма экскурсій, даследчых паездак і візітаў.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Дзяліцца сваімі навыкамі і практыкай з мясцовымі рамеснікамі і рамесніцамі і супольнасцю;
  • Удзел у публічных і непублічных падзеях праграмы, якую складаюць разам са спецыялістамі(-камі) з Арменіі.

Дэдлайн: 10 верасня 2026 года, 23:59 CET.

The Shine of Our Eyes — рэзідэнцыя пра рамёствы ў Ерэване — sekktor.online