The Supporting Act Impact Grant — 50 000 EUR для некамерцыйных арт-арганізацый
Impact Grant падтрымлівае арганізацыі, якія дапамагаюць мастакам і мастачкам паляпшаць умовы працы, развіваць практыку, павялічваць бачнасць і ўпэўненасць у прафесійным руху.
Для каго:
Некамерцыйныя арт-арганізацыі, якія падтрымліваюць мастакоў(-чак) на пачатку кар’еры з недастаткова прадстаўленых груп або тых, хто сутыкаецца з сістэмнымі бар’ерамі ў культурных і крэатыўных індустрыях.
Падавацца могуць арганізацыі, зарэгістраваныя ў Бельгіі, Францыі, Германіі, Грэцыі, Ірландыі, Італіі, Нідэрландах, Партугаліі, Іспаніі або Вялікабрытаніі.
Арганізацыі з іншых краін могуць падавацца праз фіскальнага партнёра — некамерцыйную арганізацыю ў адной з гэтых краін. У такім выпадку грант будзе пералічаны на рахунак партнёра.
Арганізацыя павінна:
- быць зарэгістраванай як некамерцыйная арт-арганізацыя паміж 2016 і 2024 гадамі;
- мець банкаўскі рахунак з IBAN на імя арганізацыі або фіскальнага партнёра;
- мець гадавыя выдаткі ад 50 000 да 300 000 EUR;
- мець актуальны сайт з прыкладамі актыўных праектаў;
- ужо даваць нефінансавую падтрымку (ментарства, навучанне, рэзідэнцыі, мабільнасць, нэтворкінг, прафесійныя кансультацыі, публікацыі, выставы, фестывалі, платформы бачнасці) мастакам(-чкам) з недастаткова прадстаўленых груп.
Не могуць падавацца індывідуальныя заяўнікі(-цы), камерцыйныя арганізацыі, незарэгістраваныя групы, асобныя праекты, а таксама бягучыя ці былыя грантаатрымальнікі(-цы) The Supporting Act Foundation.
Пра грант:
Фонд выдасць 10 грантаў па 50 000 EUR. Сродкі выплачваюцца ў дзве часткі: 25 000 EUR у студзені 2027 года і 25 000 EUR у студзені 2028 года.
Грант без жорсткіх абмежаванняў па выкарыстанні. Яго можна накіраваць на заробкі, арэнду, праграмную дзейнасць, арганізацыйнае развіццё або іншыя важныя выдаткі.
Грантаатрымальнікі(-цы) таксама далучацца да TSAF Grantee Network — сеткі з анлайн-сустрэчамі, варкшопамі і абменам досведам.
У форме трэба будзе падаць:
- даныя арганізацыі, сайт і сацсеткі;
- дакумент пра некамерцыйны статус і дату рэгістрацыі;
- інфармацыю пра фіскальнага партнёра, калі ён ёсць;
- місію арганізацыі — да 50 слоў;
- апісанне групы мастакоў(-чак), якіх арганізацыя падтрымлівае — да 100 слоў;
- 3 спасылкі на нядаўнія публічныя праекты;
- апісанне дзейнасці ў 2026 годзе — да 200 слоў;
- бачанне развіцця на 2–3 гады — да 100 слоў;
- відэа да 4 хвілін па-англійску;
- фінансавую інфармацыю, звесткі пра каманду і кіраванне.
Відэа — абавязковае. У ім трэба адказаць, з якімі выклікамі сутыкаецца арганізацыя, які ўплыў яна ўжо мае на мастакоў(-чак), што плануе ў 2027 годзе і як грант дапаможа яе місіі.
Графік:
- 1 кастрычніка 2026, 11:00 CET — дэдлайн;
- канец кастрычніка 2026 — паведамленні ўсім заяўнікам(-цам);
- лістапад 2026 — фінальны разгляд;
- студзень 2027 — публічнае абвяшчэнне і першая выплата.
Пасля адпраўкі заяўкі ўносіць змены ўжо нельга.