Think Tank Gym: ад думкі да публічнай пазіцыі — праграма ад Кампуса палітычнай навукі
За месяц удзельнікі(-цы) разбіраюцца, як крытычна працаваць з інфармацыяй, пісаць аналітычныя тэксты, выступаць у медыя і будаваць уласны экспертны вобраз. Пасля праграмы яны становяцца часткай сеткі маладых беларусаў і беларусак, якія працуюць у аналітыцы, экспертызе і грамадска-палітычным полі.
Для каго:
Маладыя беларусы і беларускі ва ўзросце 18–35 гадоў, якія:
- Цікавяцца грамадскімі і палітычнымі працэсамі ў Беларусі і думаюць пра будучыню краіны;
- Праяўляюць грамадзянскую, даследчую, медыйную або палітычную актыўнасць;
- Пачынаюць або плануюць кар'еру ў аналітычных цэнтрах, грамадскіх арганізацыях, медыя ці палітыцы;
- Хочуць навучыцца лепш аналізаваць, пісаць і прадстаўляць свае ідэі.
Спікеры і спікеркі:
- Антон Раднянкоў — старшыня Рады Цэнтра новых ідэй;
- Вольга Лойка — галоўная рэдактарка Plan B;
- Джэймс Ніксі (James Nixey) — брытанскі аналітык, эксперт Chatham House;
- Рыгор Астапеня — PhD, дырэктар Belarus Initiative у Chatham House, заснавальнік Цэнтра новых ідэй;
- Юрый Дракахруст — старшы даследчык Цэнтра новых ідэй.
Спіс спікераў(-рак) яшчэ будуць дапаўняць.
Што будзе ў праграме:
Анлайн-заняткі ідуць у 19:30 па мінскім часе (17:30 CET):
- 17 лістапада — Мапа кампетэнцый: прафесійны профіль, моцныя бакі і кар'ерная траекторыя ў грамадскім полі (Антон Раднянкоў);
- 19 лістапада — Крытычнае мысленне: факты, меркаванні, праверка аргументаў і крыніц (Юрый Дракахруст). Пасля занятку — кароткае эсэ з персанальным фідбэкам;
- 24 лістапада — Як выбіраць важныя тэмы ў міжнародным парадку дня і знаходзіць уласны ракурс (Рыгор Астапеня);
- 25 лістапада — Фармат і структура аналітычнага тэксту, у тым ліку па-англійску для міжнароднай аўдыторыі (Джэймс Ніксі);
- 30 лістапада — Уласны стыль: ясная мова без канцылярызмаў і штампаў (Вольга Лойка);
- 2 снежня — Падрыхтоўка да эфіру або каментара ў медыя і галоўнае паведамленне (key message);
- 7 снежня — Сімулятар вострага экспертнага інтэрв'ю з практычным фідбэкам;
- 10 снежня — Публічны вобраз: экспертнае пазіцыянаванне, рэпутацыя і праца з крытыкай;
- 14 снежня — Заключны занятак з выпускнікамі(-цамі) папярэдніх праграм Кампуса пра далейшую траекторыю.
18–20 снежня 2026 года — афлайн-частка для адабраных удзельнікаў(-ц).
Кантакт: info@politicalcampus.co