Перайсці да асноўнага зместу

This Memory — тэкстыльныя працы пра памяць для выставы ў Лондане

4 снежня 2026
22 верасня — 3 кастрычніка 2027
Greater London, Вялікабрытанія
Бясплатна

Responsa Foundation — брытанская арганізацыя, якая падтрымлівае праекты з выразным сацыяльным уплывам і ўключэннем публікі. Яна шукае тэкстыльныя працы для групавой выставы This Memory. Тэма — памяць: як праз дотык, рукатворную працу і штодзённае ўжыванне тканіна захоўвае думкі, эмоцыі і асабістыя гісторыі і як яна звязвае нас з папярэднімі пакаленнямі.

Для каго:

Мастакі(-чкі), якія працуюць з тэкстылем, — і ў традыцыйных тэхніках, і ў эксперыментальных, у тым ліку ў змешаных медыя.

Што прапануецца:

  • Абраныя працы прафесійна надрукуюць, аформяць у рамы і пакажуць на выставе This Memory;
  • Выстава пройдзе 22 верасня – 3 кастрычніка 2027 года ў Peggy Jay Gallery — сучаснай выставачнай прасторы ў гістарычным будынку Burgh House у Хэмпстэдзе (Лондан);
  • Побач з працай пакажуць кароткі тэкст аўтара(-кі).

Для заяўкі патрэбныя:

  • Адна тэкстыльная праца на тэму памяці — у любой тэхніцы: ткацтва, вышыўка, мяккая скульптура, квілтынг, габелен, праца з тканінай, fibre art, змешаныя медыя і іншае;
  • Праца можа быць новай або ўжо створанай;
  • Фота або скан працы высокай якасці: 300 dpi, 5–10 МБ, з магчымасцю надрукаваць да фармату A2 (сама праца можа быць меншай);
  • Кароткі тэкст да працы — да 50 словаў, у любой форме: тлумачэнне, верш, рэцэпт, успамін або асабістая гісторыя. Тэкст павінен падыходзіць для шырокай публікі: без адкрыта сэксуальнага або падкрэслена рэлігійнага зместу.

Пра вынікі паведамяць прыкладна ў чэрвені або ліпені 2027 года.

Як падавацца:

Праз анлайн-форму на сайце Responsa Foundation. Па жаданні можна падзяліцца працай у Instagram з хэштэгам #ResponsaThisMemory і адзначыць @ResponsaFoundation.

Важна:

  • Працы, створаныя з дапамогай ШІ, не прымаюцца;
  • Індывідуальна адказваюць толькі тым, чыю працу абралі.
This Memory — тэкстыльныя працы пра памяць для выставы ў Лондане — sekktor.online