Перайсці да асноўнага зместу

Three Space Tokyo — набор выставачных праектаў на першае паўгоддзе 2027 у Токіа

15 кастрычніка 2026
1 студзеня — 1 ліпеня 2027
Tokyo, Японія
364 EUR

Three Space Tokyo прымае прапановы выставаў, якія адбудуцца з студзеня да чэрвеня 2027 года. Арганізатараў асабліва цікавяць праекты, якія рэагуюць на ўнікальную прастору Three Space Tokyo; заснаваныя на працэсе або даследаванні; працуюць паміж культурамі і дысцыплінамі; эксперыментуюць з фарматам выставы або спосабам узаемадзеяння з прасторай.

Для каго: мастакі(-чкі), куратары(-кі) і творчыя групы, якія хочуць зрабіць індывідуальную або групавую выставу ў Three Space Tokyo.

Прымаюцца прапановы ў розных фарматах:

  • Інсталяцыя;
  • Візуальнае мастацтва — жывапіс, скульптура, mixed media;
  • Перформанс;
  • Працы, заснаваныя на працэсе або даследаванні;
  • Камбінаваныя і міждысцыплінарныя фарматы.

Прастора:

Мастакоў(-чак) заахвочваюць выкарыстоўваць 1-ы і 2-і паверхі прасторы. 3-і паверх, які звычайна выкарыстоўваецца як рабочая прастора, таксама можа быць даступны ў залежнасці ад раскладу.

План прасторы

Умовы ўдзелу:

Абраныя мастакі(-чкі) робяць унёсак на падтрымку artist-run прасторы.

• Індывідуальная выстава — 67 500 JPY / ≈ 364 EUR;
• Групавая выстава — 87 500 JPY / ≈ 472 EUR.

Калі аплата ў поўным памеры складаная з фінансавых прычын, можна запытаць зніжэнне ўнёску і каротка патлумачыць сітуацыю ў форме.

Мастакі(-чкі) павінны быць на месцы падчас выставачнага перыяду.

Звычайны расклад:
• Пятніца, 19:00–21:00 — адкрыццё / reception;
• Субота і нядзеля, 12:00–18:00 — праца выставы.

Падтрымка можа быць даступная па запыце.

Дадатковая магчымасць:

У форме можна таксама адзначыць, што вы хочаце асобна разглядацца для Works in Progress – in situ. Гэта пяцімесячны творчы інкубатар, які пройдзе з лютага да чэрвеня 2027 года.

Колькасць месцаў — да 8 удзельнікаў(-ц).

Удзельніцкі ўнёсак — 50 000 JPY / ≈ 270 EUR за мастака(-чку).

Адбор у Works in Progress – in situ адбываецца асобна ад выставачнага open call. Калі вас абяруць у абедзве праграмы, трэба будзе паказаць розныя працы: завершаную працу для выставы і праект на ранняй стадыі для Works in Progress.