Перайсці да асноўнага зместу

Time for (S) Heroes — рэзідэнцыі для праектаў пра ўстойлівую моду, касцюм, інсталяцыі і digital art

20 верасня 2026
Фінляндыя, Іспанія
Бясплатна

Time for (S) Heroes запрашае каманды распрацаваць новыя ідэі пра sustainable heroism праз моду, касцюм, інсталяцыі, сцэнічныя мастацтвы і лічбавыя інструменты. Конкурс не шукае толькі гатовыя прадукты. Можна падаваць моцныя ідэі на ранняй стадыі — з выразным напрамкам, разуменнем устойлівасці, гатоўнасцю да супрацы і патэнцыялам для развіцця.

Для каго: дызайнеры(-кі), мастакі(-чкі), крэатары(-кі) і міждысцыплінарныя каманды на раннім этапе кар’еры. Каманда павінна складацца з 3–5 чалавек. Адзін чалавек выступае як project owner — каардынуе ідэю, каманду і фінальную заяўку ў партале.

Паводле Applicant Guide, праект не можа падтрымліваць удзельнікаў(-ц) з краін, якія не ўваходзяць у актуальны спіс eligible countries Creative Europe або падпадаюць пад абмежаванні EU restrictive measures.

Асноўныя тэмы:

  • Устойлівасць — экалагічная, сацыяльная, эканамічная і культурная;
  • Пераасэнсаванне гераізму — не толькі класічны вобраз героя, але і клопат, супольнае дзеянне, уразлівасць, рамонт, штодзённая праца, салідарнасць;
  • Лічбавыя інструменты і тэхналогіі — digital tools, 3D, анімацыя, інтэрактыўнасць, digital presentation, storytelling, augmented або speculative visualisation.

Каманда выбірае адну асноўную катэгорыю, але гібрыдныя і міждысцыплінарныя ідэі вітаюцца.

  • Fashion design — адзенне, калекцыі, wearable statements, эксперыменты з матэрыяламі, sustainable fashion;
  • Costume design — касцюмы для перформансу, персанажаў, рытуалаў, публічных дзеянняў або speculative futures;
  • Art installation and digital elements — інтэрактыўныя, прасторавыя, матэрыяльныя, лічбавыя або mixed-media інсталяцыі;
  • Performing arts and digital elements — перформансы, embodied storytelling, рух, партысіпаторныя або пераносныя перфарматыўныя фарматы.

Удзельнікі(-цы) атрымаюць доступ да digital portal з навучальнымі і натхняльнымі матэрыяламі, практыкаваннямі і магчымасцю знайсці каманду або далучыцца да чужой ідэі.

Для рэзідэнцый могуць быць адабраныя да 10 каманд.

Абраныя каманды могуць атрымаць:

  • Ментарскую і экспертную падтрымку;
  • Удзел у Design Wave Festival у Рызе або анлайн;
  • Магчымасць трапіць на рэзідэнцыю ў Іспаніі або Фінляндыі;
  • Падтрымку для матэрыялаў, прататыпаў, тэхналогій або software licences — арыенціровачна 300–600 EUR на каманду, у залежнасці ад патрэбаў і рэсурсаў праекта;
  • Магчымасць паказаць працу ў digital exhibition і фізічных выставах у межах праекта.

Рэзідэнцыі:

1. Barcelona, Spain — Espronceda Institute of Art & Culture
Рэзідэнцыя ў гарадскім кантэксце Барселоны, з фокусам на digital innovation, immersive technologies, artistic research, storytelling і новыя інтэрпрэтацыі гераізму.

Плануецца ў лютым 2027 года.

2. Kouvola, Finland — Xamk / Ankkapurha
Рэзідэнцыя ў Фінляндыі з фокусам на nature-oriented innovation, sustainable materials, circular economy, slow creative processes і advanced production. Удзельнікі(-цы) змогуць працаваць з тэхналагічнымі магчымасцямі, у тым ліку virtual production studio, holographic projection і 3D printing з экалагічнымі матэрыяламі.

Плануецца ў траўні 2027 года.

Два шляхі ўдзелу:

1. Residency pathway — для каманд, якія хочуць змагацца за рэзідэнцыю і далейшае развіццё праекта.

Да 5 каманд могуць быць адабраныя наўпрост пасля ацэнкі журы ў кастрычніку 2026 года. Іншыя моцныя каманды могуць атрымаць запрашэнне на Design Wave Festival, дзе адбудзецца дадатковы набор на рэзідэнцыі.

2. Digital exhibition platform only — для каманд, якія хочуць паказаць ідэю або працу ў лічбавым выставачным фармаце, але не хочуць удзельнічаць у конкурсе на рэзідэнцыю.

Design Wave Festival адбудзецца 27–29 лістапада 2026 года ў Рызе, Латвія. Каманды, якія пройдуць у гэты этап, будуць развіваць свае ідэі ў фармаце festival / hackathon-style programme. Удзел магчымы на месцы за кошт каманды або анлайн — у залежнасці ад праграмы.

Графік:

  • 20 верасня 2026, 23:59 EEST — дэдлайн падачы;
  • Кастрычнік 2026 — ацэнка журы, да 5 каманд могуць атрымаць прапанову рэзідэнцыі;
  • 27–29 лістапада 2026 — Design Wave Festival у Рызе;
  • Вясна 2027 — рэзідэнцыі ў Барселоне і Kouvola;
  • Восень 2027 і далей — incubation, exhibitions, digital presentation і project publications.

Як падавацца: зарэгістравацца ў партале Time for (S) Heroes, вывучыць матэрыялы і падаць ідэю.
Applicant Guide