Перайсці да асноўнага зместу

Titanik A.i.R. 2027 — двухмесячныя рэзідэнцыі для гукавых практык у Турку

20 верасня 2026, 23:59 EEST
Turku, Фінляндыя
Бясплатна

Titanik A.i.R. працуе з 2006 года пры асацыяцыі мастакоў(-чак) Arte і базуецца ў прасторы сучаснага мастацтва Titanik у Турку на паўднёва-заходнім узбярэжжы Фінляндыі. З 2013 года гэта адзіная рэзідэнцыя ў Фінляндыі, сфакусаваная на саўнд-арце і адна з нешматлікіх такіх у нардычным рэгіёне. Праграма прымае працэсныя і даследчыя праекты: яна дае час і прастору, без ціску рабіць гатовую прадукцыю. Калі аўтар(-ка) захоча падзяліцца працай у працэсе — варкшопам, адкрытай студыяй, перформансам, паказам або размовай, — арганізатары дапамогуць гэта зрабіць. Сёлета рэзідэнты(-кі) таксама могуць карыстацца новаствораным Titanik Radio і яго магчымасцямі трансляцыі.

Для каго: саўнд-мастакі(-чкі) і калектывы з розных геапалітычных кантэкстаў, якія працуюць з гукавымі практыкамі або на скрыжаванні гуку і іншых медыумаў.

Рэзідэнцыя прымае аднаго(-ю) аўтара(-ку) або дуэт.

Тэма 2027 года: гукавое даследаванне новых — узаемных — спосабаў жыць, думаць і працаваць разам. Арганізатары хочуць вучыцца ў гуку як у матэрыяльнай з'явы, звязанай са слуханнем, і цікавяцца гукам як прасторай калектыўнасці і будавання супольнасці: практыкамі, якія ствараюць умовы для ўзаемна складаных і ўзбагачальных размоваў і для крытычнага мыслення.

Фармат і даты:

Праз гэты набор даюць два двухмесячныя слоты:

  • Жнівень — верасень 2027 года;
  • Кастрычнік — лістапад 2027 года.

У заяўцы трэба пазначыць пажаданы слот.

Што прапануецца:

  • Рабочая студыя 20 м²;
  • Бясплатнае пражыванне ў цалкам абсталяванай студыйнай кватэры 25 м² недалёка ад цэнтра, у пешай даступнасці ад Titanik. Кватэра падыходзіць для аднаго чалавека або пары;
  • Аўдыявізуальнае абсталяванне Titanik — даступнасць залежыць ад выставачнай праграмы;
  • Запрашальныя і рэкамендацыйныя лісты для абраных заяўнікаў(-ц).

Ганарару няма. Праграма зараз на самафінансаванні: аўтары(-кі) самі аплачваюць дарогу, а таксама жыццёвыя і рабочыя выдаткі — ежу, транспарт і матэрыялы. Страхоўку трэба аформіць самім і самім пакрываць выдаткі на выпадак хваробы.

Арганізатары пішуць, што спрабуюць прыцягнуць фінансаванне, каб прапанаваць ганарар і падтрымку дарогі абраным аўтарам(-кам), — але на момант набору гэта не гарантавана.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Матывацыйны ліст да адной старонкі: ваш план працы на рэзідэнцыі, ваша сувязь з тэмай і чаму вы хочаце быць у Titanik у Турку;
  • Пажаданы слот — жнівень–верасень або кастрычнік–лістапад;
  • Спасылка на прыклад нядаўняй працы — сайт, партфоліа, Vimeo, SoundCloud;
  • CV да 2 старонак.

Хто адбірае:

Журы са складу праўлення Arte: Anne Järvi, Micol Curatolo, Via Ruuska, Ruby Louise Rose, Shubhangi Singh — разам з дырэктарам Arte Farbod Fakharzadeh. Запрошаная сябра журы на 2027 год — мастачка Chanelle Allesandre.

Дэдлайн: 20 верасня 2026 года, 23:59 (GMT+3) — гэта 22:59 CEST таго ж дня. Вынікі паведамяць усім заяўнікам(-цам) да панядзелка 12 кастрычніка 2026 года.

Titanik A.i.R. 2027 — рэзідэнцыі саўнд-арту ў Турку — sekktor.online