Перайсці да асноўнага зместу

Tokyo Biennale 2027 «Social Dive» — конкурс для мастакоў(-чак) і куратараў(-ак)

30 верасня 2026
Японія
Бясплатна
3 000 EUR

Праграма Social Dive — трэцяе выданне адкрытага конкурсу праектаў у межах Tokyo Biennale 2027. Тэма біенале — «From "Me" to "Us"» (ад «Я» да «Мы»). Арганізатары запрашаюць мастакоў(-чак) і куратараў(-ак) падаваць прапановы мастацкіх праектаў для рэалізацыі на адной з 11 пляцовак Токіа — ад гістарычных храмаў да чыгуначных станцый і квартала электронікі Акіхабара.

Для каго: мастакі(-чкі) і куратары(-кі) з Японіі і з усяго свету; удзельнічаць таксама могуць даследчыкі(-цы), калектывы і практыкі(-кі) сумежных сфер. Узрост — ад 18 гадоў; абмежаванняў па грамадзянстве ці месцы жыхарства няма, але ўдзельнікі(-цы) павінны мець магчымасць працаваць у Токіа падчас рэзідэнцыі.

Умовы:

  • Праект павінен адказваць тэме «From "Me" to "Us"» і быць рэалізаваны непасрэдна на адной з прапанаваных пляцовак у Токіа;
  • Адбор ідзе ў два этапы — папярэдні скрынінг дасье і фінальны адбор, магчымыя дадатковыя інтэрв'ю;
  • Адзін заяўнік(-ца) ці адна каманда могуць падаць толькі адзін праект.

Прапануецца:

  • Кампенсацыя дарогі ў абодва бакі — да 300 000 JPY (≈ 1600 EUR) на аднаго ўдзельніка(-цу) ад каманды;
  • Пражыванне ў Токіа на перыяд рэзідэнцыі;
  • Бюджэт на распрацоўку праекта — да 200 000 JPY (≈ 1080 EUR);
  • Ганарар — 100 000 JPY (≈ 540 EUR);
  • Дапамога з перакладам, каардынацыя пляцоўкі і запрашальны ліст для візы.

Для падачы патрэбны (на англійскай ці японскай мове):

  • Фотапартрэт аўтара(-кі) і два ключавыя візуалы праекта;
  • Асабістая заява і апісанне праекта — да 150 слоў кожнае;
  • Мэта і кантэкст праекта, а таксама сувязь з тэмай — да 150 слоў на кожны пункт;
  • Дэталёвы апісанне праекта (да 400 слоў), бюджэт (да 400 слоў) і графік рэалізацыі (да 150 слоў);
  • CV / партфоліа (да 5 старонак А4);
  • Спасылкі на сайт ці сацсеткі.

Дэдлайн: 30 верасня 2026 года, 23:59 па японскім часе (JST).