Перайсці да асноўнага зместу

Tools for Democracy — 6-месячная рэзідэнцыя для дызайнераў(-ак) і мастакоў(-чак) у Германіі

15 кастрычніка 2026
1 сакавіка — 30 верасня 2027
Ulm, Германія
Бясплатна
8 000 EUR

Designer / Artist in Residence 2027 — гэта 6-месячная стыпендыя ад HfG Archiv / Museum Ulm і HfG Ulm Foundation. Тэма 2027 года — Tools for Democracy. У 2027 годзе HfG Archiv адкрые выставачны праект Otl Aicher: Shaping Democracy — Design Shapes the Future, прысвечаны працы Отла Айхера і яе палітычнаму ўплыву. Вынік рэзідэнцыі павінен тэматычна звязвацца з гэтай выставай і можа быць прадстаўлены ў ёй як «інструмент для дэмакратыі».

Для каго: дызайнеры(-кі), мастакі(-чкі) і творцы з розных дызайн-дысцыплін і візуальных медыя.

Асабліва запрашаюць прадстаўнікоў(-ніц) кірункаў, звязаных з традыцыяй HfG Ulm School of Design:

  • Прадуктовы дызайн;
  • Візуальная камунікацыя;
  • Інфармацыйны дызайн;
  • Архітэктура;
  • Кіно;
  • Гейм-дызайн і адукацыйны дызайн;
  • Ілюстрацыя, у тым ліку графічныя раманы;
  • Фатаграфія;
  • Іншыя візуальныя медыя.

Праграма арыентаваная найперш на маладых прафесіяналаў(-ак) і новыя імёны ў дызайне.

Кандыдаты(-кі) павінны мець мінімум ступень бакалаўра да пачатку рэзідэнцыі.

Працоўныя мовы — нямецкая і / або англійская. Абавязковае ўменне чытаць па-нямецку.

Удзельнік(-ца) можа працаваць з тэмамі:

  • Дэмакратыя;
  • Грамадзянскі ўдзел;
  • Выбары;
  • Маніпуляцыя;
  • Інфармацыя;
  • Фэйкавыя навіны;
  • Палітычнае мысленне Otl Aicher;
  • Ягоная праца і ўдзел у дэмакратычных і мірных рухах.

Арганізатары не чакаюць дызайну «ў стылі» Otl Aicher або HfG Ulm School of Design. Ім важныя самастойныя, сучасныя падыходы.

Што прапануецца:

  • Штомесячная стыпендыя 1350 EUR;
  • Бюджэт на працоўныя матэрыялы — сума будзе вызначаная асобна;
  • Аднаразовая кампенсацыя дарогі ў Ульм і назад;
  • Працоўнае месца ў HfG Archiv;
  • Доступ да майстэрняў;
  • Даследчая падтрымка;
  • Бясплатная гасцявая кватэра на кампусе каля былой HfG Ulm;
  • Падтрымка ў камунікацыі і сувязях з лакальнымі партнёрамі;
  • Магчымасці для прэзентацый і дыскусій;
  • Прэзентацыя вынікаў у межах выставы Otl Aicher: Shaping Democracy — Design Shapes the Future.

Удзельнік(-ца) самастойна адказвае за:

  • Cтрахоўкі;
  • Візу, калі яна патрэбная;
  • Жыццёвыя выдаткі і харчаванне.

Падчас рэзідэнцыі трэба працаваць з дакументамі і матэрыяламі з архіва HfG і спадчыны Otl Aicher, падрыхтаваць прамежкавую прэзентацыю і дакументаваць працэс і вынікі працы.

Для падачы патрэбны адзін PDF-файл да 15 MB, які ўключае:

• CV;
• Партфоліа з выбарам папярэдніх праектаў і дакументаванымі прыкладамі працы;
• Матывацыйны ліст;
• Апісанне прапанаванай працы або праектны план, звязаны з тэмай Tools for Democracy і HfG Archiv;
• Каштарыс і / або эскізы — калі ёсць.

Апісанне праекта і матывацыйны ліст — максімум 3 старонкі, на нямецкай або англійскай мове.

Спасылкі праз Dropbox і падобныя платформы не прымаюцца.

Таймлайн:
• Дэдлайн — 15 кастрычніка 2026 года, 23:59;
• Журы збярэцца ў лістападзе 2026 года;
• Вынікі плануюць паведаміць да канца лістапада 2026 года;
• Рэзідэнцыя — 2027 год.

Даслаць PDF з матэрыяламі на email: m.maentele@ulm.de

Кантакт:
HfG Archiv / Museum Ulm
Designer in Residence
Dr. Martin Mäntele
m.maentele@ulm.de
+49 (0) 731 161 4372

Арганізатары:
HfG Archiv / Museum Ulm і HfG Ulm Foundation.

PDF па спасылцы