Перайсці да асноўнага зместу

TOURBUS EUROPA — праграма для музыкаў і пляцовак з Даніі, Швецыі і Германіі

14 верасня 2026
Данія, Швецыя, Германія
Анлайн
Бясплатна
800 EUR

TOURBUS EUROPA — еўрапейскі праект, які даследуе новыя спосабы арганізацыі міжнародных тураў і калабарацый у сферы сучаснай і эксперыментальнай музыкі. Праект выкарыстоўвае data-informed insights, каб шукаць патэнцыйныя маршруты, сувязі і магчымасці для тураў паміж Даніяй, Швецыяй і Германіяй. Мэта — зразумець, як data- і AI-driven інструменты могуць дапамагаць артыстам(-кам), bookers і пляцоўкам прымаць больш асэнсаваныя рашэнні.

Для каго:

1. Для артыстаў(-ак) і ансамбляў
Падавацца могуць сольныя выканаўцы, ансамблі, composer-performers і праектныя каманды, якія працуюць у сферы contemporary, experimental або newly composed music.

Шукаюць 15 удзельнікаў(-ц) / груп — па 5 з Даніі, Швецыі і Германіі.

Падавацца можна, калі вы:
• мелі міжнародную актыўнасць за апошнія 3 гады — канцэрты, калабарацыі, рэзідэнцыі — або цяпер хочаце развівацца міжнародна;
• не цалкам залежыце ад усталяваных booking-структур;
• адкрытыя да новых спосабаў будаваць сувязі;
• хочаце асэнсаваць, як прымаеце рашэнні пра туры і калабарацыі;
• маеце гнуткасць, каб даследаваць новыя магчымасці.

2. Для пляцовак і незалежных арганізатараў(-ак)
Падавацца могуць venues, фестывалі, curated concert series і незалежныя арганізатары(-кі), якія базуюцца ў Даніі, Швецыі або Германіі.

Шукаюць 15 пляцовак або арганізатараў(-ак) — максімум па 5 з кожнай краіны.

Падавацца можна, калі вы:
• маеце досвед працы з міжнароднымі артыстамі(-камі) або цікавасць да гэтага;
• уплываеце на праграмныя рашэнні;
• адкрытыя да артыстаў(-ак) і магчымасцяў па-за ўжо існуючымі сеткамі;
• маеце пэўную гнуткасць у будучым праграмаванні.

Што будзе ў праграме:
Удзельнікі(-цы) возьмуць удзел у структураванай праграме, якая ўключае:

• 3–4 групавыя варкшопы;
• 1–2 reflection sessions;
• Тэставанне асобных ідэй у сваёй практыцы або арганізацыі;
• Абмен з пляцоўкамі і артыстамі(-камі) з Даніі, Швецыі і Германіі.

Праграма будзе праходзіць з кастрычніка 2026 да красавіка 2027 года. Дакладныя даты навучальных сесій паведамяць пазней.

Што можна атрымаць:
Абраныя ўдзельнікі(-цы) або групы атрымаюць стыпендыю 800 EUR.

Стыпендыя кампенсуе час, патрэбны на:
• удзел у праграме;
• падрыхтоўку да варкшопаў;
• даследаванне data-informed touring opportunities;
• распрацоўку і тэставанне патэнцыйных touring routes;
• кантакт з рэлевантнымі пляцоўкамі;
• фідбэк пра працэс.

Арганізатары:

TOURBUS EUROPA — калабарацыя паміж Art Music Denmark, jazzahead!, Föreningen Svenska Tonsättare, Tourbus AB і Lund University.

Праект суфінансуецца Creative Europe.