TRACES — 3-месячная рэзідэнцыя ў навуковай лабараторыі EPFL для візуальных мастакоў і мастачак
TRACES (Transdisciplinary Research in Arts, Creation & Sciences) — новая міжнародная art & science рэзідэнцыя на кампусе Energypolis у Sion (Швейцарыя). У пілотным выпуску мастак(-чка) будзе працаваць у дыялогу з Laboratory for Energy Materials прафесара Sascha Feldmann (EPFL). Лабараторыя даследуе, як узаемадзейнічаюць святло і матэрыя, каб ствараць «мяккія» паўправаднікі новага пакалення — для гнуткіх сонечных батарэй, энергаашчадных дысплеяў і квантавых тэхналогій.
Для каго: прафесійныя візуальныя мастакі(-чкі) з усяго свету.
Асноўныя патрабаванні:
- Не менш за 25 гадоў;
- Профільная адукацыя або раўназначны досвед;
- Прызнанне ў сваёй галіне, пацверджанае публічнымі паказамі прац;
- Не менш за два гады прафесійнай практыкі;
- Навучанне скончана не менш як два гады таму.
Асноўная працоўная мова — англійская; таксама выкарыстоўваюцца французская і нямецкая.
Калі: 11 студзеня – 18 красавіка 2027 года, Sion. Публічная прэзентацыя — 15 красавіка 2027 года.
Што прапануецца:
- Стыпендыя 2000 CHF ≈ 2140 EUR у месяц на жыццё і даследаванні;
- Асобная кватэра з кухняй у Villa Les Pâquerettes у Sion;
- Кампенсацыя дарогі з дому і назад — да 1500 CHF ≈ 1610 EUR;
- Вытворчы бюджэт — памер не пазначаны, яго вызначае куратар(-ка) праекта асобнай дамовай з мастаком(-чкай);
- Доступ да лабараторыі і навуковае ментарства.
Не пакрываюцца харчаванне, мясцовы транспарт і тэлефон.
Што чакаецца ад рэзідэнта(-кі):
- Быць на месцы ўвесь перыяд рэзідэнцыі;
- Працаваць разам з навуковай камандай лабараторыі;
- Удзельнічаць у публічнай прэзентацыі 15 красавіка 2027 года.
Інтэлектуальная ўласнасць, выкарыстанне прац і камунікацыя будуць прапісаныя ў асобным кантракце.
Для заяўкі патрэбныя (на англійскай або французскай):
- Суправаджальны ліст — да адной старонкі A4 (3000 знакаў);
- Апісанне задумы — да дзвюх старонак A4 (6000 знакаў) пра тое, як вы плануеце працаваць з тэмай рэзідэнцыі;
- Партфоліа з нядаўнімі працамі;
- Творчае CV.
Крытэрыі адбору:
- Мастацкая якасць і адметнасць;
- Актуальнасць і арыгінальнасць дыялогу з даследаваннямі лабараторыі;
- Магчымасць рэалізаваць праект у межах часу і прасторы;
- Гатоўнасць супрацоўнічаць з навукоўцамі;
- Патэнцыял для працы з публікай.
Перад падачай варта прачытаць поўнае апісанне конкурсу (PDF).
Кантакт: Nicolas Rouiller, кіраўнік праекта, nicolas.rouiller@fddm.vs.ch
Арганізатар: FDDM (Foundation for the Sustainable Development of Mountain Regions) у партнёрстве з EPFL Valais-Wallis, Energypolis SA, горадам Sion і кантонам Valais.