Перайсці да асноўнага зместу

Tracks4Crafts Video Contest 2026: пакажыце прыгажосць свайго рамяства на відэа

30 жніўня 2026
Antwerp
Анлайн
Бясплатна
1 000 EUR

Tracks4Crafts — праект Horizon Europe, у якім партнёрам выступае European Crafts Alliance. Тэма 2026 года — «Movement & Gesture: The Aesthetic & Performance of Craft Processes» («Рух і жэст: эстэтыка і перформанс рамесных працэсаў»). Конкурс запрашае стварыць унікальнае відэа, якое перадае жэст, рух і перформанс іх рамесленай практыкі.

Для каго: рамеснікі(-цы) і творцы, звязаныя са светам традыцыйных і сучасных рамёстваў, — асобныя аўтары(-кі), студэнты(-кі), арганізацыі, установы спадчыны, агенцтвы развіцця, аб'яднанні і саюзы, а таксама кінематаграфісты(-кі), якія працуюць у пары ці групе з рамеснікамі(-цамі).

Удзельнікі(-цы) павінны быць звязаны(-я) з краінай-членам ЕС або асацыяванай краінай-партнёрам (Ісландыя, Швейцарыя). Асабліва вітаюцца работы з такіх падсектараў, як дрэваапрацоўка, металаапрацоўка, керамiка, тэкстыль, каменяцёсства, шкло, ткацтва, вышыўка і многія іншыя.

Умовы:

  • Відэа — на англійскай мове або з англійскімі субцітрамі;
  • Працягласць відэа — 2–5 хвілін, фармат .mp4 або падобны;

Крытэрыі ацэнкі:

  • Яснасць і адпаведнасць тэме конкурсу;
  • Крэатыўнасць і арыгінальнасць падыходу;
  • Якасць вытворчасці (відэа з тэлефона таксама прымаецца, калі яно якасна зроблена);
  • Разважанне пра перадачу традыцыйных рамесных ведаў сёння.

Прапануецца:

  • Паказ пераможнага відэа на фінальнай выставе Tracks4Crafts у Антверпене;
  • Індывідуальная кансультацыя па бізнес-мадэлі рамесленай справы з прафесаркай Анік Шрам (Annick Schramme) з Антверпенскага ўніверсітэта;
  • Статус амбасадара(-кі) Tracks4Crafts з магчымасцю ўдзелу ў трох міжнародных мерапрыемствах — Accelerator4Crafts, Skillman International Forum і выставе Tracks4Crafts — з пакрыццём дарогі і пражывання для аднаго чалавека агульным коштам да 1 000 EUR.

Як падавацца: прыміце умовы конкурсу, зарэгіструйцеся на Skillman Participant Portal, а потым запішыцеся і загрузіце відэа на старонцы конкурсу. Поўныя падрабязнасці — у афіцыйным дакуменце конкурсу і на афіцыйнай старонцы конкурсу Tracks4Crafts.

Таймлайн:

  • Абвяшчэнне пераможцы(-цы) — да 31 кастрычніка 2026 года, па электроннай пошце.

Журы: чатыры прадстаўнікі(-цы) ад Bokrijk і European Crafts Alliance — партнёраў праекта Tracks4Crafts.

Арганізатар: Tracks4Crafts (Horizon Europe) сумесна з European Crafts Alliance і Bokrijk.