Transatlantic Stars — праграмы ў ЗША для мастакоў(-чак), рэжысёраў(-ак) і музыкаў з ЕС
Transatlantic Rising Stars Project / Transatlantic Stars — трохгадовая ініцыятыва Дэлегацыі Еўрапейскага Саюза ў ЗША. Праект дапамагае еўрапейскім аўтарам(-кам) увайсці ў культурны кантэкст ЗША, развіць міжнародныя сувязі і стварыць супольныя праекты з амерыканскімі калегамі.
Для каго:
Візуальныя мастакі(-чкі), кінарэжысёры(-кі) і музыкі(-чкі), якія:
- з’яўляюцца грамадзянамі(-камі) краіны-чальца ЕС;
- маюць сапраўдны пашпарт;
- валодаюць англійскай мовай;
- могуць паехаць у ЗША ў даты адпаведнай праграмы;
- не маюць судзімасці.
Грамадзяне(-кі) краін-кандыдатак у ЕС не могуць падавацца.
У 2027 годзе ёсць 3 напрамкі.
1. Visual Arts Program
Для візуальных мастакоў(-чак) з ЕС. 6 удзельнікаў(-ц) правядуць каля 2 месяцаў у ЗША ў рэзідэнцыйных праграмах і будуць працаваць у пары з амерыканскім(-ай) мастаком(-чкай).
У выніку трэба стварыць мінімум адзін фізічны твор для паказу ў Вашынгтоне.
Падыходзяць 2D, 3D, 4D і міждысцыплінарныя практыкі. Кіно, музыка і пісьмо ў гэтым напрамку не прымаюцца. Лічбавае мастацтва магчымае, калі вынік мае прасторавы / фізічны кампанент.
Даты: красавік — пачатак чэрвеня 2027 года
Форма: https://airtable.com/appAw3VlHCUXNrBYw/pagIiJ5fs1oZNH0n0/form
2. Film Program
Для кінарэжысёраў(-ак) з ЕС, якія знялі поўнаметражны ігравы фільм, адзначаны ўзнагародай на еўрапейскім кінафестывалі або буйной еўрапейскай прэміяй у 2024, 2025 або 2026 годзе.
5 рэжысёраў(-ак) атрымаюць доступ да праграмы ў ЗША: паказ на Berkshire International Film Festival, абмен у Emerson College у Бостане, сустрэчы ў Галівудзе і фінальная падзея ў Вашынгтоне.
Дакументальныя і кароткаметражныя фільмы не падыходзяць.
Даты: канец траўня — сярэдзіна чэрвеня 2027 года
Форма: https://airtable.com/appaOETY2yfLZCMjs/pagdtuBOxMv2bMB2H/form
3. Music Program
Для музыкаў, аўтараў(-ак) песень і выканаўцаў з ЕС. 5 удзельнікаў(-ц) паедуць у Cleveland, Ohio, каб працаваць з лакальнай музычнай сцэнай і амерыканскімі калегамі. Праграма завершыцца выступамі ў Cleveland і Washington, D.C.
Падавацца могуць музыкі, якія выступалі на адпаведным фестывалі або буйной падзеі ў ЕС цягам апошніх гадоў і адпавядаюць мінімум 3 прафесійным крытэрыям: прызнанне, узнагароды, медыяпрысутнасць, аўдыторыя, калабарацыі, культурны ўплыў, мінімум 5 гадоў прафесійнай працы або значны корпус выпушчаных песень / альбомаў.
Даты: сярэдзіна траўня — пачатак чэрвеня 2027 года
Форма: https://airtable.com/appshJXMKbHBRvqWI/pagVNgm6Gx4O1tHmw/form
Для адабраных удзельнікаў(-ц) арганізуюць міжнародныя і ўнутраныя пералёты, візавую падтрымку, пражыванне і харчаванне.
Адбор: Заяўкі правяраюцца на адпаведнасць патрабаванням, потым ацэньваюцца паводле крытэрыяў кожнага напрамку. Shortlisted кандыдатаў(-ак) запросяць на інтэрв’ю.
Важна:
Для кожнай праграмы прымуць толькі першыя 300 заявак, таму лепш падавацца раней.
Ключавыя даты:
- 12 кастрычніка 2026 — адкрываецца партал падачы;
- 30 кастрычніка 2026, 23:59 CET — дэдлайн або раней, калі будзе дасягнуты ліміт 300 заявак;
- люты 2027 — абвяшчэнне адабраных удзельнікаў(-ц);
- чэрвень 2027 — фінальная падзея ў Washington, D.C.