TRANSFORMATION LAB ад Задзіночання Беларускіх Студэнтаў
TRANSFORMATION LAB ад Задзіночання Беларускіх Студэнтаў!
Што адбываецца пасля падзення аўтарытарызму? Як будаваць новыя інстытуты? Як прымаць складаныя рашэнні? Як зрабіць так, каб дэмакратыя сапраўды працавала?
Мы запрашаем на адукацыйную праграму, якая дапамагае адказаць на гэтыя пытанні!
3 этапы: ад пагружэння ў тэматыку да выхаду з сапраўднай практычнай базай!
1. Study Visit
Пяць дзён сустрэч і дыскусій з экспертамі_камі, даследчыкамі_цамі і грамадскімі дзеячамі_камі, якія маюць уласны досвед дэмакратычных трансфармацый.
2. Анлайн-курс
Пяць тыдняў, прысвечаных палітычным, эканамічным і грамадскім аспектам трансфармацыі, дзе вы пройдзеце шлях «агента_кі пераменаў» і разберацеся, як працуе «акно магчымасцяў» для дэмакратычных зменаў.
3. LARP Transformation Lab
Трохдзённая ролевая сімуляцыя, дзе вы зможаце прымяніць атрыманыя веды на практыцы: весці перамовы, ствараць кааліцыі, шукаць кампрамісы і прымаць рашэнні ва ўмовах палітычнай трансфармацыі.
Гэта не курс па агульным грамадзянскім актывізме і не школа абстрактнага лідарства.
Transformation Lab — пра веды, інструменты і практычны досвед, якія дапамогуць лепш разумець працэсы трансфармацыі і магчымыя сцэнары будучыні Беларусі!</i>
Польшча
Верасень–лістапад 2026
Маладыя людзі 18–35 гадоў
Ддл падачы заявак: 31 жніўня 2026
Удзел цалкам бясплатны, аднак удзел ва ўсіх 3 этапах праграмы абавязковы!
Усе падрабязнасці і рэгістрацыю знойдзеце па спасылцы