Transformation Lab — праграма пра постаўтарытарныя трансфармацыі для маладых беларусаў і беларусак
Transformation Lab шукае адказы на пытанні, якія рэдка разбіраюць падрабязна: што адбываецца з дзяржавай, эканомікай і грамадствам пасля аслаблення або падзення аўтарытарнага рэжыму; як будаваць новыя інстытуты, прымаць складаныя рашэнні і ўлічваць інтарэсы розных груп; што дапамагае дэмакратызацыі замацавацца, а што можа прывесці да аўтарытарнага адкату.
Для каго:
- Маладыя беларусы і беларускі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў;
- Праграма ў першую чаргу разлічаная на тых, хто цяпер жыве ў эміграцыі ў краінах Еўрасаюза;
- Досвед грамадзянскай, студэнцкай, грамадскай ці палітычнай актыўнасці будзе перавагай, але не абавязковы;
- Галоўнае — цікавасць да будучыні Беларусі, гатоўнасць вучыцца, аналізаваць і прайсці праграму цалкам;
- Працоўныя мовы — беларуская і руская.
Тры этапы:
- Study Visit, 22–27 верасня 2026 года — пяць дзён сустрэч з экспертамі(-камі), даследчыкамі(-цамі), прадстаўнікамі(-цамі) грамадзянскай супольнасці і людзьмі, якія самі прайшлі праз палітычныя трансфармацыі. Асноўны матэрыял — досвед Польшчы і Германіі: якія рашэнні прымаліся, з якімі праблемамі сутыкаліся грамадства і дзяржава і да чаго гэта прывяло;
- Анлайн-курс, кастрычнік 2026 года — пяць тыдняў, каля дзвюх гадзін на тыдзень, з доступам да курса і агульнага чата пры падтрымцы ментараў(-ак). Курс пабудаваны як шлях «агента(-кі) пераменаў» вакол пытання, як узнікае і закрываецца «акно магчымасцяў» для палітычнай трансфармацыі;
- LARP Transformation Lab, 8–11 лістапада 2026 года — сімуляцыя палітычнай трансфармацыі. Удзельнікі(-цы) атрымліваюць ролі палітычных і грамадскіх актараў(-ак) з рознымі інтарэсамі і рэсурсамі: трэба весці перамовы, ствараць кааліцыі, шукаць кампрамісы, прымаць інстытуцыйныя рашэнні і рэагаваць на крызісы.
Што прапануецца:
- Дарога да месца правядзення і назад;
- Пражыванне;
- Харчаванне;
- Ментарская падтрымка падчас анлайн-курса;
- Матэрыялы курса як «handbook агента(-кі) пераменаў», да якога можна вяртацца і пасля заканчэння праграмы.
Калі і дзе: Польшча, з верасня па лістапад 2026 года. Дакладнае месца паведамяць толькі адабраным удзельнікам(-цам).
Арганізатары: праект рэалізуюць Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў (ЗБС), Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА», Акадэмічная сетка Усходняй Еўропы (Akademisches Netzwerk Osteuropa, akno e.V.) і асацыяцыя «Салідарнасць».