Перайсці да асноўнага зместу

transmediale шукае Project Manager для фестывальнай праграмы

26 ліпеня 2026
Berlin, Германія
Бясплатна
3 000 EUR

transmediale адкрыла вакансію Project Manager Festival Programme для працы над фестывальнай праграмай 2027 года ў Берліне. Гэта поўная занятасць на 40 гадзін на тыдзень з заробкам 3000 EUR брута на месяц.

transmediale — фестываль і платформа для крытычнага асэнсавання мастацтва, тэхналогій і лічбавай культуры. У 2027 годзе адбудзецца 40-е выданне фестывалю.

Профіль кандыдата(-кі):

  • Досвед у падобнай пазіцыі або іншы рэлевантны досвед у культурнай сферы;
  • Пажаданы досвед у менеджменце міждысцыплінарных падзей;
  • Вітаецца досвед у медыя- і лічбавым мастацтве або ў публічна фінансаваных культурных інстытуцыях;
  • Добрыя камунікацыйныя навыкі і здольнасць камунікаваць уважліва і без дыскрымінацыі;
  • Арганізаванасць і любоў да спісаў, табліц і аглядных планаў;
  • Устойлівасць да нагрузкі і здольнасць самастойна працаваць у дынамічным фестывальным асяроддзі;
  • Прафесійная англійская вусна і пісьмова, пажадана таксама нямецкая;
  • Упэўненая праца з праграмамі і базамі даных;
  • Разуменне і актыўная цікавасць да тэм transmediale.

Абавязкі:

  • Падтрымка планавання, падрыхтоўкі, правядзення і завяршэння праграмы transmediale 2027;
  • Каардынацыя лагістыкі праграмы: транспарт, матэрыялы, страхаванне, мантаж і дэмантаж;
  • Падрыхтоўка і адміністраванне вытворчай інфармацыі: тэхнічныя райдары, дарожная інфармацыя, звесткі пра мастакоў(-чак);
  • Камунікацыя з тэхнічным і прадакшн-менеджментам;
  • Дапамога з бюджэтам і адміністрацыйнымі задачамі: закупкі, кантракты, дакументацыя для фондаў;
  • Самастойная камунікацыя з удзельнікамі(-цамі) фестывалю, мастакамі(-чкамі), пляцоўкамі і партнёрамі;
  • Суправаджэнне мантажу, дэмантажу і працы праграмы падчас фестывалю.

Умовы:

  • Поўная занятасць — 40 гадзін на тыдзень;
  • Фіксаваны працоўны кантракт, фрыланс немагчымы;
  • Перыяд працы: 15 верасня 2026 — 15 сакавіка 2027;
  • Першы месяц патэнцыйна можа быць часткова няпоўнай занятасцю;
  • Заробак — 3000 EUR брута/месяц;
  • Месца працы — офіс transmediale ў silent green Kulturquartier, Berlin-Wedding.

Важна:
transmediale падкрэслівае каштоўнасць разнастайнасці і роўнасці ў камандзе. Асабліва вітаюцца заяўкі ад людзей з рознымі жыццёвымі досведамі і досведам структурнай дыскрымінацыі.