Trenčín 2026 — мастацкая рэзідэнцыя TrenAir у Славакіі
У межах праграмы Трэнчын — Еўрапейская сталіца культуры 2026 адкрываецца новая магчымасць для міжнародных мастакоў(-чак) прыехаць у Трэнчын і адчуць горад падчас восеньскага сезону. TrenAir запрашае замежных мастакоў(-чак) правесці час у Трэнчыне, паглыбіцца ў яго атмасферу, развіць сваю працу і стаць часткай горада, які праходзіць надзвычайную культурную трансфармацыю.
Для каго: прафесійныя мастакі(-чкі) ў галінах візуальнага мастацтва, архітэктуры, урбанізму, «плейс-мейкінгу», літаратуры, музыкі, кіно і відэа, якія пастаянна пражываюць па-за межамі Славакіі і з'яўляюцца рэзідэнтамі(-камі) краін-членаў Еўрапейскага саюза.
Рэзідэнцыі тэматычна звязаныя з чатырма праграмнымі напрамкамі Трэнчын 2026:
- Цікаўнасць як культурная памяць, ідэнтычнасць і публічная прастора;
- Цікаўнасць як экалагічная адказнасць;
- Цікаўнасць як роўнасць, салідарнасць і клопат;
- Цікаўнасць як імпульс для новых гісторый.
Рэзідэнцыі (1 месяц) пройдуць у верасні, кастрычніку і лістападзе 2026 года.
Прапануецца:
- Стыпендыя 1300 EUR на пакрыццё сутачных, матэрыялаў і дарогі;
- Дадатковая падтрымка для праектаў з вышэйшымі вытворчымі выдаткамі або дальняй дарогай абмяркоўваецца індывідуальна;
- Пражыванне ў Рэзідэнцыйным доме TrenAir.
Для падачы патрэбны:
- Кароткая заяўка-прапанова рэзідэнцыі;
- CV;
- Партфоліа.
Арганізатар: Трэнчын 2026 — Еўрапейская сталіца культуры, Славакія.