Трэнінг пра гендарную роўнасць і арт-актывізм у Любляне
Маладая Грамада запрашае на міжнародны трэнінг для моладзевых работнікаў і работніц. У праграме возьмуць удзел 20 чалавек з Польшчы, Бельгіі, Палестыны і Славеніі. Разам удзельнікі(-цы) будуць разбірацца, як выглядае сітуацыя з гендарнай роўнасцю ў іх краінах, Еўропе і свеце, а таксама як мастацтва і нефармальная адукацыя могуць быць інструментамі адвакатавання.
Для каго: моладзевыя работнікі(-цы) ва ўзросце 18–35 гадоў, якія жывуць у Польшчы і могуць легальна перамяшчацца па тэрыторыі ЕС.
Арганізатары адзначаюць, што 80% удзельнікаў(-ц) павінны быць маладзейшыя за 30 гадоў.
Асабліва чакаюць людзей, якія:
- актыўныя ў партнёрскіх арганізацыях, моладзевых рухах або нізавых ініцыятывах;
- цікавяцца прасоўваннем гендарнай роўнасці праз нефармальную адукацыю;
- хочуць асвоіць крэатыўныя метадалогіі і інструменты арт-актывізму;
- упэўнена пачуваюцца ў англійскай мове;
- гатовыя ўдзельнічаць у рэгіянальных follow-up сустрэчах пасля трэнінгу;
- могуць выехаць з краіны-партнёркі і вярнуцца ў яе пасля праграмы.
Пры патрэбе арганізатары паспрабуюць забяспечыць пераклад, каб мова не стала бар’ерам.
Праз метады нефармальнай адукацыі ўдзельнікі(-цы) будуць крытычна разглядаць:
- уладныя дынамікі;
- гендарныя стэрэатыпы;
- патрыярхальны прыгнёт;
- тое, як патрыярхальныя наратывы ўзнаўляюцца праз культуру;
- дваістую ролю мастацтва — як прасторы прыгнёту і як прасторы супраціву.
Удзельнікі(-цы) пазнаёмяцца з рознымі формамі арт-актывізму, сярод якіх:
- візуальнае мастацтва;
- перформанс;
- сторытэлінг;
- лічбавыя медыя;
- іншыя творчыя падыходы.
Асобны фокус — як адаптаваць гэтыя інструменты да інклюзіўнай і даступнай моладзевай працы.
Вынік праграмы:
Да канца мабільнасці ўдзельнікі(-цы) атрымаюць канкрэтныя навыкі, метады і інструменты, каб самастойна праводзіць моладзевыя актыўнасці на тэму гендарнай роўнасці.
Таксама група пачне супольна збіраць Digital Suitcase — калекцыю ўжо існых рэсурсаў, методык і інструментаў арт-актывізму для прасоўвання гендарнай роўнасці.