Тры анлайн-сустрэчы пра легалізацыю ў Польшчы і экзамен B1 ад школы польскай мовы Polish for Belarus
24–26 жніўня школа польскай мовы Polish for Belarus праводзіць тры адкрытыя анлайн-сустрэчы з выкладчыцамі і спецыялісткамі па легалізацыі: як падцягнуць польскую, як за чатыры месяцы падрыхтавацца да экзамену B1 і чым адрозніваюцца сталы побыт, карта доўгатэрміновага рэзідэнта(-кі) ЕС і міжнародная абарона.
Праграма трох сустрэч:
1. 24 жніўня 18:00 CEST, панядзелак — «Што рабіць, калі польская сама не прыліпае на ўзроўні А1–А2»
Спікерка — Pani Kasia, выкладчыца Polish for Belarus. Разбіраюць галоўныя памылкі, з-за якіх польская здаецца складанай, і паказваюць, як хутчэй выйсці на патрэбны ўзровень без залішняга завучвання напамяць.
- Чаму польская займае менш часу, чым здаецца, і пры чым тут наогул здольнасць да моваў;
- Чаму ад першага тыдня вучобы залежыць увесь вынік;
- Дзе захрасаюць усе, хто вучыць польскую;
- З нуля ці адразу на A2–B1: як вызначыць свой узровень;
- Чаму граматыку ўсё ж нельга прапусціць;
- Лайфхак для тых, хто ўжо калісьці пачынаў вучыцца.
2. 25 жніўня 18:00 CEST, аўторак — «Як здаць экзамен B1–B2, калі зусім няма часу»
Спікерка — Pani Hanna, выкладчыца Polish for Belarus. Разбіраюць, які моўны сертыфікат пасуе менавіта вашаму шляху легалізацыі, як уладкаваны экзамен B1 і як да яго падрыхтавацца, калі вольнага часу амаль няма.
- Якія бываюць экзамены па польскай мове і які падыдзе вам;
- Што трэба ведаць на B1 і на што глядзяць экзаменатары(-кі);
- Як укласці падрыхтоўку ў чатыры месяцы і як займацца ў тэлефоне паміж справамі;
- Чаму атрыманне сертыфіката займае да шасці месяцаў і як улічыць гэта ў планах.
3. 26 жніўня 18:00 CEST, серада — «Сталае пражыванне ў Польшчы: разбор шляхоў легалізацыі»
Спікерка — Helena Kondratowicz, заснавальніца Superbia, экспертка па легалізацыі знаходжання і працы замежнікаў(-ц) у Польшчы. Разбіраюць асноўныя шляхі легалізацыі, каб вы разумелі, які варыянт пасуе вам і якія крокі варта зрабіць ужо цяпер.
- Колькі гадоў трэба пражыць у Польшчы дзеля сталага рэзідэнцтва;
- Чым сталы побыт адрозніваецца ад карты рэзідэнта(-кі) ЕС і каму што пасуе;
- Дзе менавіта патрабуецца моўны сертыфікат і які;
- Якія змены чакаюць у 2027 годзе;
- Якія дакументы збіраць ужо цяпер.
Што прапануецца:
- Магчымасць задаць пытанні;
- Матэрыялы падчас сустрэч і пасля іх;
- Запісы ўсіх сустрэч застаюцца ў зарэгістраваных удзельнікаў(-ц).